Бліскучыя перспектывы

Пінску прарочаць славу будучай алмазнай сталіцы Беларусі

Пінску прарочаць славу алмазнай сталіцы Беларусі.

Пад горадам знаходзяцца перспектыўныя залежы гэтага мiнерала, паведамiў начальнік Упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Варакса ў час круглага стала на тэму перспектыў выкарыстання прыродных рэсурсаў. Аднак пакуль што пытанне пра іх здабычу не разглядаецца, бо для гэтага патрэбны вялікiя фінансавыя сродкi. Але алмазы палескай сталіцы на асобым рахунку.

Зараз вучоныя займаюцца аналізам і ацэнкай патэнцыялу рэсурсаў, іх маштабу і аб’ёму. Да 2025 года будзе складзена спецыяльная карта з найбольш перспектыўнымі месцамі для здабычы каштоўных выкапняў, на якую ўжо нанесена Піншчына.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter