Бiлет як твор мастацтва

Аб’яўлены конкурс на лепшы дызайн уваходнага бiлета Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi

Бiлет у галоўны музей краiны гэта не толькi пацвярджэнне таго, што наведвальнiк заплацiў за ўваход на выставу цi экскурсiю. Гэта перш за ўсё своеасаблiвая вiзiтоўка музея, маленькi шэдэўр. “Таму i было вырашана зрабiць так, каб бiлет ствараў асаблiвы настрой, мог дастойна прадставiць галоўную скарбнiцу музейных каштоўнасцей Беларусi”, — адзначае дырэктар музея Уладзiмiр Пракапцоў.
Да ўдзелу ў гэтым традыцыйным конкурсе запрашаюцца дызайнеры, мастакi, графiкi, студэнты, а таксама таленавiтыя маладыя людзi з неардынарным поглядам на iмiдж музея. Ацэньваць работы будзе журы. Асноўныя крытэрыi — арыгiнальнасць iдэi, яе суаднясенне з вобразам музея i ўзровень мастацкага афармлення. На зваротным баку бiлета павiнна быць размешчана карысная для наведвальнiка iнфармацыя.
Прадставiць свае работы на конкурс можна да 9 красавiка. А ў лiпенi наведвальнiкi музея ўбачаць бiлет-пераможцу, якi будзе нязменным на працягу года.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter