Наши корреспонденты побывали в школах с самым большим и самым маленьким количеством первоклашек

Білет у першы клас

Адразу 270 хлопчыкаў і дзяўчынак пакуюць рукзакі. Вось-вось будзе званок, і яны ўпершыню сядуць за школьныя парты. Дзевяць класаў па 30 чалавек у кожным — менавіта столькі ў гэтым навучальным годзе прыме маладая гімназія № 43, што знаходзiцца ў мінскім мікрараёне Каменная Горка. Першакласнiкаў там так шмат, што для іх нават выдзелілі вялікі асобны блок будынка. Як на справе будзе выглядаць рэкорд краiны, вырашыла даведацца карэспандэнт «Р».

Першакласнiкi доўга рыхтавалiся да першай школьнай лiнейкi.

Чаго тут баяцца

Свежапафарбаваныя сцены калідораў, абноўленыя кабінеты — навучальная ўстанова на Казіміраўскай, 5 гатова зноў расхінуць дзверы. Заходжу і з парога чую звонкія дзіцячыя галасы — хлопчыкi i дзяўчынкi, не чакаючы 1 верасня, ужо запаланілі гімназію. Рэпеціруюць першую лінейку. Дарэчы, многія з першакласнiкаў тут ужо не ў першы раз: яны да гэтага з год наведвалі развіваючыя заняткі і рыхтаваліся да вывучэння буквара. І вось доўгачаканы момант настаў.

— Калі вырасту, буду міліцыянерам! — Яна Шалік круціць у руках залацісты школьны званок. Усмешлівая малышка настроена вельмi рашуча.

— Кажуць, нялёгкая гэта прафесія. Асабліва для дзяўчынкі, — спрабую пераканаць яе, але ўсё дарэмна. Дзіця цвёрда стаіць на сваім. Гаворыць, будзе хадзіць на фізкультуру, стане моцнай і ўсіх злачынцаў «пасадзіць туды, куды трэба». Зробіць усё па справядлівасці.

Яна не баіцца ісці ў першы клас. Асвоіцца дапаможа брат Ярык, ён старэйшы на пару гадоў. Хлопец праводзіць мяне ў кабінет, дзе пакуль пустуюць парты.

— Вось, глядзіце, дзе я раней сядзеў. Цяпер сюды прыйдуць іншыя першакласнiкі, — бярэцца за рознакаляровую крэйду і старанна выводзіць на дошцы вітальныя словы: «Добры дзень, школа!».

Яраслаў абяцае дапамагаць сястрычцы ў вучобе. Асабліва па музыцы — з гэтым прадметам у трэцякласніка ўсё ў парадку. Пасля школьных заняткаў малады скрыпач яшчэ наведвае ўрокі эстрадных танцаў. Ці то жартам, ці то  сур’ёзна марыць:

— Яшчэ ўбачыце мяне па тэлевізары. Буду скакаць у шоу «Танцы».


А пакуль артыстычнае дзіця лёгка і па-майстэрску працуе на камеру нашага фатографа. На твары ўсмешка, вочы гараць — усё як мае быць. Чаму дзівіцца, перада мной будучая медыйная персона. У наш аб’ектыў трапляе і хлопчык з вельмі засяроджаным позіркам: з цікавасцю разглядае стосік кніг у яркай вокладцы. Кажа, не церпіцца атрымаць у падарунак першую энцыклапедыю пра нашу краіну. Дарэчы, такі глянцавы маляўнічы альбом 1 верасня ўручаюць кожнаму першакласніку. Гэта падарунак ад Прэзідэнта.

— А я на сцэну не пайду. Калі вырасту, буду будаўніком. Людзям будуць кватэры, а мне — вялікія грошы, — Жэня Шарамецьеў накіроўвае погляд у акно: новы спальны мікрараён пастаянна пашыраецца, вакол процьма будпляцовак. З-за такіх пейзажаў, відаць, і нарадзілася мара хлопчыка.

Брат Яўгена таксама даўно ўсё вырашыў — стане праграмістам. Хлопчык толькі перайшоў у чацвёрты клас, але ўжо нядрэнна сябе адчувае ў будучай ролі. Наведвае тэматычныя гурткі для самых маленькіх. З азартам вучыцца асновам прафесіі. Абяцае: стане сапраўдным профі.

Калі мы вучыліся, такога не было 

На рэпетыцыі лінейкі абвясцілі перапынак, і дзеці дружна пабеглі ў пакой для адпачынку. На гэты раз проста весела правесці час — у распараджэнні традыцыйныя цацкі, дзясяткі кардонных каробак з развіваючымі настольнымі гульнямі, старыя і добрыя наборы шашак і шахмат. Але падчас навучальнага года прасторны пакой будзе яшчэ і спальняй — там дзеткі, схаваўшыся пад мяккай коўдрай, будуць праводзіць у ложках свой ціхі час.

У распараджэнні малых ёсць і асобныя гардэробы. Блок корпуса прымыкае да прасторнай сталовай, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць падсілкавацца ў перапынках паміж заняткамi.

— Толькі зірніце. Калі мы вучыліся, такога не было, — Таццяна Сіўцова, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, праводзіць мяне да бляшаных ячэек, своеасаблівых камер захоўвання. Пакуль дэманструе iх, я ўспамінаю: у школьныя гады я насіла на заняткі 10-кілаграмовы рукзак, дзе было ўсё, што нават тэарэтычна магло спатрэбіцца на ўроках. Зараз жа ў школьнiкаў ёсць магчымасць пакідаць рэчы ў класе — фарбы, энцыклапедыі, нават цацкі. У кожнага вучня — свой асабісты аддзел і ключ. А што, зручна! І спіны будуць здаровымі.

Дзіцячая рэпетыцыя працягваецца, роўна як і мая экскурсія. Назіраю за малымі, а ў тых на тварах ні кроплі шкадавання.

— Ці не сумуеце па садзіку? — адрываю першаклашак ад танцаў.

— Не-е, — адказваюць хорам. — Мы дарослымі быць хочам!

І зноў iдуць у скокі. Малышы хутка змірыліся з новым статусам школьнікаў, а многія ўжо старанна займаюцца, каб праз чатыры гады прымераць ролю гімназістаў.

Першыя крокi

Марыя Кавалеўская, дырэктар гімназіі № 43, ветліва сустракае новых вучняў. Для першакласнiкаў не прадугледжана ўступных экзаменаў — прымаюць усіх жадаючых. Выпрабаванні іх чакаюць толькі наперадзе: у мінулым годзе конкурс на паступленне ў пяты клас гімназіі быў 2,2 чалавека на месца. Праходзілі толькі тыя вучні, хто набіраў 51 бал і больш.

Марыя КАВАЛЕЎСКАЯ,
дырэктар гімназіі №43.
— У нас разумныя, цікавыя дзецi. Навучаем іх, выхоўваем, развіваем. У гэтым выдатна дапамагае сучаснае стаўленне маладых бацькоў да адукацыі. Яны разумеюць, што ў гэтым працэсе павінны ўдзельнічаць не толькі школьныя настаўнікі, але і ўся сям’я. Тады дзеткі будуць не проста ўдзельнічаць, але i перамагаць.

Дарэчы, сёння дзверы адчыняць 242 установы агульнай сярэдняй адукацыі Мінска. У першы раз парог школ пераступяць звыш 22 тысяч юных мінчан, якіх прымуць 840 першых класаў.

— Усяго ў новым навучальным годзе за парты сядуць каля 192 тысяч вучняў. У параўнанні з мінулым годам лічба павялічылася на 7 тысяч, — падлічыла Марына Юркевіч, начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

ypopko@bk.ru

Фото Виталия ПИВОВАРЧИКА

Большие  надежды  маленькой  школы  

Сегодня за парты в Великосельской базовой школе Пружанского района сядут 36 учеников. Среди них семь первоклассников. Таких учреждений образования, как в Великом Селе, на Брестчине с каждым годом становится все меньше. В этом году, например, закрыли три базовые школы с наполняемостью меньше 50 человек. Какими настроениями живет маленькая сельская школа, узнавал корреспондент «Р».


Уйти и не вернуться

Великое Село — деревня большая. Клуб, магазины, заготовительный пункт райпо, школа, детский сад. На огородах суетятся сельчане — копают картошку. В местной школе пока тихо. Но к 1 сентября здесь все готово. Планы составлены, новые учебники получены, в кабинетах сделан косметический ремонт. В этом году педагогический коллектив пополнится сразу двумя молодыми специалистами — учителями немецкого языка и физкультуры.

Директор Великосельского учебно-педагогического комплекса детский сад-базовая школа Елена СЛАБОДА.
— Всего у нас работают 15 педагогов. Получается, на каждого по два ученика. К сожалению, школьников с каждым годом становится все меньше. В 1999 году, например, здесь училось больше 100 ребят. Сегодня почти в три раза меньше. Ситуация типичная — выпускники уезжают учиться в города и на малую родину уже не возвращаются. Хотя наше сельхозпредприятие вполне успешно развивается. Если стараться, можно неплохо зарабатывать, — с директором школы Еленой Слабода мы прогуливаемся по пришкольной территории. Стадион, мастерские, старый яблоневый сад, котельная. На клумбах последние краски лета. Рядом со школой приличный огород. На грядках созрел урожай свеклы, моркови, капусты, фасоли. Директор рассказывает, что лук уже убрали, перенесли в подвал:

— Мы выращиваем овощи для удешевления питания. В расписании есть часы общественно полезного труда. Ребята вместе с педагогами и техническим персоналом работают на грядках. Также выращиваем картофель и яблоки. Но этот год выдался неурожайным, яблок в саду совсем нет. 

Гордость школы — выпускники

Елена Вячеславовна приглашает в школу. Здесь уютно. В фойе всевозможные стенды, уголок педагогической славы. На доске почета осталось несколько свободных мест. На них таблички с надписью: «Здесь может быть твоя фотография!». Такой вот стимул. 

— Наша школа хорошо оснащена, — Елена Вячеславовна проводит экскурсию по кабинетам. — В прошлом году мы получили новый компьютерный класс. В трех кабинетах есть скоростной доступ в интернет, Wi-Fi. 

Пока за компьютерами сидят педагоги — набирают планы, готовятся к началу учебного года. В каждом из кабинетов не больше пяти парт. Как правило, две-три. Ничего удивительного: самый многочисленный класс в Великосельской школе — первый. В День знаний за парты сядут семь первоклашек. В остальных классах от трех до шести учеников.

— У нас базовая школа, — продолжает Елена Слабода. — После девятилетнего обучения ребята либо поступают в колледжи и лицеи, либо продолжают учебу в школе. Как правило, в пружанской СШ № 4. Это учреждение образования располагает своим общежитием. Другой вариант — школа в Мураве. Она находится в 15 километрах от нас, но подвоз детей организован. Правда, выезжать приходится часов в семь утра. 

В этом году с Великосельской базовой школой распрощались пять выпускников. Трое из них продолжат учебу в других школах, двое решили получать профессиональное образование. Своими выпускниками в Великом Селе гордятся:

— Среди наших выпускников нет знаменитостей, но в этих стенах получили образование много замечательных людей и хороших специалистов: врачей, педагогов, аграриев. У нас учился кандидат технических наук Александр Литвинчук. Надеюсь, каждый из нынешних выпускников найдет свое место в жизни. Я им этого искренне желаю.

Точно не пронесет!

 О современной сельской молодежи директор школы Елена Слабода рассуждает со знанием дела. Говорит, дети стали более свободными и раскрепощенными, а в остальном они мало отличаются от тех, кто сидел за школьными партами несколько десятилетий назад. Дети остаются детьми: веселыми, шумными, любознательными.

— В небольшой наполняемости классов есть главный плюс — учитель может уделить достаточно времени каждому ребенку. Тем не менее учиться в сельской школе не так-то просто. Если в классе три человека, это значит, что педагог спросит непременно, на каждом уроке. Нужно всегда быть подготовленным. Тут уже точно «не пронесет», — улыбается Елена Вячеславовна. 

В пяти километрах от Великого Села находится деревня Бакуны. Местную школу давно закрыли. Теперь большое белоснежное здание смотрит на мир пустыми оконницами. Говорят, несколько лет назад его выкупил россиянин. Планировал организовать то ли туристическую базу, то ли конный клуб. Но с мертвой точки дело не сдвинулось. Хозяина здания сельчане давно не видели.

Андрей ДАВИДЮК Дня знаний ждет с нетерпением. У него на это свои причины.

В Бакунах живет Андрей Давидюк. Первого сентября он впервые сядет за парту. Необходимые школьные принадлежности давно куплены и сложены в ранец. Ждет своего часа новенький выглаженный костюм. Мальчишка точно знает, что в школе ему понравится гораздо больше, чем в детском саду. В очередной раз перебирая содержимое ранца, Андрей рассказывает:

— В садике мне приходилось спать днем. А я этого очень не люблю! Хорошо, что в школе спать не нужно. Сразу после уроков меня будет забирать папа, так что примерно в 12 часов я уже буду дома. 

Важный первоклассник разложил свои сокровища на диване. Перечисляет: пенал, альбом, карандаши, линейка, клей, пластилин. Все на месте. Еще нужно повторить стихотворение о первом звонке, которое Андрюша будет рассказывать на первой в жизни линейке. В свои шесть с небольшим он уже точно решил, кем хочет быть:

— Из уроков мне, наверное, больше остальных будут нравиться труд и физкультура. Но спортсменом я быть не хочу. Мечтаю стать агрономом. Как папа. А для этого нужно всего-то хорошо учиться. 

p.losich@gmail.com
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter