В белорусском издательстве вышла книга о новогодних традициях разных стран

Без ёлкі і мандарынаў

Кніга «Новы год на ўсёй планеце» вый­шла ў дзіцячай серыі «Маленькі прафесар» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Як адзначаюць аўтары выдання, Новы год з'яўляецца адным з самых любімых і яркіх свят, якое з задавальненнем адзначаюць ва ўсіх краінах свету. Але з-за таго, што ў розных народаў свае рэлігіі, звычаі і традыцыі, Новы год усюды сустракаюць па-свойму.


Ці ведаеце вы, у якой краіне 31 снежня выкідваюць з вокнаў старую мэблю і непатрэбныя рэчы? Дзе гарады і дамы прынята абвешваць рознакаляровымі ліхтарамі? І якія яшчэ дрэвы, акрамя ёлкі, упрыгожваюць пад Новы год? Адказы на гэтыя і не толькі пытанні знаходзім на старонках кнігі «Новы год на ўсёй планеце».

Да прыкладу, значная частка выдання пры­свечана традыцыйным навагоднім стравам. Цікава даведацца, што ў Нідэрландах на святочным стале абавязкова прысутнічаюць салёныя бабы і пончыкі з разынкамі. Італьянцы не ўяўляюць Новы год без свіной каўбасы катэкіна. А англічане абавязкова гатуюць на свята плумпудзінг. Дэсерт робяць з падсохлага пшанічнага хлеба, мукі, сала, яек, сухафруктаў, арэхаў з абавязковым дабаўленнем карыцы, гваздзікі і імбіру.

Не менш цікавы раздзел, які распавядае пра традыцыі ўпрыгожвання навагодніх дрэў. Да прыкладу, у Кітаі на маленькія мандарынавыя і апельсінавыя дрэўцы вешаюць папяровыя ліхтарыкі, кветкі і зацукраваную садавіну. У Афрыцы яркімі стужкамі дэкарыруюць баабабы, а ў Аўстраліі і Новай Зеландыі фігуркамі каал і кенгуру ўпрыгожваюць дрэва метрасідэрас.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter