В подъездах минских многоквартирных домов начнут пылесосить, а первые этажи будут подметать каждый день

Без шуму і пылу

У пад’ездзе вашага дома чуецца гул пыласоса? Вам не здалося. З дапамогай гэтага апарата зараз прыбіраюць лесвічныя клеткі і пралёты і іншыя месцы агульнага карыстання. Пілотны праект ужо «абкаталі» ў некалькіх шматкватэрных дамах Мінска. Што з гэтага атрымалася?

У дамах, дзе месцы агульнага карыстання ўжо пыласосяць, нараканняў на якасць уборкі няма. 

Нагадаем. Новую форму ўборкі тэсціравалі з лістапада мінулага года ў некалькіх ЖЭУ Заводскага і Фрунзенскага раёнаў. Прынцып такі: брыгада з трох чалавек раз у месяц прыбірае пад’езд з дапамогай пыласоса. Тэхналагічны ланцужок наступны: прапы­ласосіў — змахнуў пыл — вымыў падлогу. Падобна больш на генеральную ўборку. Новаўвядзенне значна палягчае працу работніка і павышае якасць прыбірання, запэўніваюць спецыялісты. І прыводзяць прыклад: у дамах, дзе месцы агульнага карыстання ўжо пыласосяць, нараканняў на якасць уборкі няма. Гэты вопыт працягнуць у 10 эксперыментальных ЖЭУ. 

У ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» адзначаюць: у далейшым уборку з выкарыстаннем пыласоса могуць распаўсюдзіць на ўсе жыллёвыя арганізацыі горада. Важны нюанс: за электраэнергію, якую спажывае апарат, жыхары дома не плацяць. Больш за тое, аплата паслугі для насельніцтва застанецца ў межах устаноўленага тарыфу.

Наогул, уборцы сталічных пад’ездаў надаецца вялікая ўвага. Адсюль і новыя яе формы. Напрыклад, у Заводскім раёне месцы агульнага карыстання пачнуць прыбіраць па-новаму з 1 сакавіка. Па-першае, працаўнікам па комплекснай уборцы выдадуць пыласосы. Па-другое, частка рабочых будзе чысціць толькі пад’езды (а гэта тры брыгады па тры чалавекі), другая частка — толькі дваровыя тэрыторыі. На думку дырэктара КУП «ЖКГ Заводскага раёна» Міхаіла Варыкаша, гэта значна спросціць і паскорыць працэс навядзення чысціні.

Яшчэ адна навінка — штодзённая сухая ўборка першых паверхаў. Першыя паверхі мінскіх шматкватэрных дамоў будуць падмятаць кожны дзень. Такую практыку прапануюць спецыялісты ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка». І магчымасці для гэтага ёсць. Практыка паказала: за поўны працоўны дзень работнік можа падмесці першыя паверхі ў 50 пад’ездах. Зразумела, такі вопыт трэба выкарыстоўваць. 

Алена КАБАНАВА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter