Без пакупкi з «Заазёрнага» не выйдзеш

Яны заўсёды ветлiвай усмешкай сустракаюць пакупнiкоў...

Яны заўсёды ветлiвай усмешкай сустракаюць пакупнiкоў. Абслугоўваюць хутка i акуратна. Знаёмцеся: Ала Васiльеўна Юркова, прадавец 6-га разраду, загадчыца магазiна «Заазёрны» Докшыцкага райспажыўтаварыства, i яе калега Таццяна Леанiдаўна Багдановiч, прадавец 5-га разраду. Разам працуюць ужо 7 гадоў. Давяраюць адна адной, нават сябруюць.

Ала Васiльеўна ўжо амаль 20 гадоў працуе ў сiстэме кааператыўнага гандлю. Пасля заканчэння Докшыцкай сярэдняй школы вучылася ў Полацкiм полiтэхнiчным тэхнiкуме па спецыяльнасцi «таваразнаўца-арганiзатар». Працавала ў некалькiх гандлёвых кропках раёна, але тут падабаецца больш за ўсё.

Таццяна Леанiдаўна таксама вучылася ў Полацку ў гандлёвым вучылiшчы па спецыяльнасцi «прадавец». Сама з Любанскага раёна Мiнскай вобласцi, але выйшла замуж i трапiла на працу на радзiму мужа — у Докшыцы. Ужо 23 гады працуе ў сiстэме спажывецкай кааперацыi.

Прыгожыя вiтрыны, сучаснае халадзiльнае абсталяванне закладзены таварам. Прадаўцы клапоцяцца, каб максiмальна задаволiць попыт. Тавар жа трэба i выкласцi, i прамаркiраваць, падрыхтаваць цэннiкi, сачыць за тэрмiнам рэалiзацыi прадукцыi. Але прадаўцы паспяхова спраўляюцца са сваiмi абавязкамi. Пра гэта гаворыць не толькi кiраўнiцтва райспажыўтаварыства, пакупнiкi, але i сведчаць лiчбы. За мiнулы месяц тавараабарот «Заазёрнага» склаў 58 мiльёнаў рублёў замест даведзеных па плану 50 мiльёнаў.

Хоць крама размешчана амаль на выездзе з населенага пункта, але пакупнiкоў хапае. Карыстаюцца попытам натуральная малочная прадукцыя, каўбасныя вырабы мясакамбiнатаў Вiцебскай вобласцi, вырабы кандытарскага цэха Докшыцкага райспажыўтаварыства, прадукцыя мясцовага хлебазавода, бо яна смачная, танная i якасная. Адведзены куток i для тавараў першай неабходнасцi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...
Новости