Бешанковiчы: Пунсовы ветразь на Заходняй Дзвiне

Быў час такi. Калi яшчэ не мiльгацелi тэлеэкраны шматлiкай рэкламай i аб поўных палiцах у крамах не дазвалялi сабе марыць людзi нават з развiтай фантазiяй. Дзеецца нешта незвычайнае, заўважыў сам сабе Генадзь Карпусенка, якi ў той час працаваў токарам 7-га (!) разраду на заводзе з гучнай назвай “Сатурн”. На прад-прыемстве тады выпускалi рухавiкi для самалётаў Су-27 i Су-30. Безумоўна, работа была вельмi адказнай i патрабавала ад усiх рабочых i iнжынераў найвялiкшых намаганняў. Унiкальны нямецкi станок ручной зборкi ДЛЦ-500, на якi перавялi працаваць Генадзя Рыгоравiча, уразiў сваёй дакладнасцю i арыгi-нальнасцю. На iм можна было вырабляць дэталi на ўзроўнi касмiчных тэхналогiй. Прынамсi, як аказалася вядома пазней, так яно i было. Генадзь Карпусенка быў адным з першых, хто пачаў вырабляць дэталi для рухавiкоў знакамiтых у канцы 80-х гадоў мiнулага стагоддзя ракеты-носьбiта “Энергiя” i касмiчнага карабля “Буран”. Гэта быў савецкi адказ на праграму амерыканскiх шатлаў. Не час i не месца разбiрацца цяпер, чаму першы трыумфальны палёт аказаўся i апошнiм. Вельмi шмат акалiчнасцей. Амерыканцы былi ў здзiўленнi i захапленнi. Сам бачыў iх рэакцыю на палёт “Бурана” ў Станькаве, калi заакеанскiя ваенныя прысутнiчалi ў якасцi наглядальнiкаў пры знiшчэннi савецкiх ракет… Няма вiны Генадзя Карпусенкi, што яго праца найвышэйшага ўзроўню не была запатрабавана. Знiкла вялiкая дзяржава, падышоў час заслужанага адпачынку, i, пакiнуўшы Маскву, Генадзь Рыгоравiч вярнуўся на сваю малую радзiму, у мiлыя сэрцу Бешанковiчы, дзе i жыве дагэтуль. Няма больш “буранаў”, засталiся толькi ўспамiны, якiя зноў i зноў вяртаюць ветэрана працы ў тыя далёкiя ўжо гады, напа-мiнаючы аб непрыкметных касмiчных справах токара з завода “Сатурн”... На здымку: Генадзь КАРПУСЕНКА.

   Быў час такi. Калi яшчэ не мiльгацелi тэлеэкраны шматлiкай рэкламай i аб поўных палiцах у крамах не дазвалялi сабе марыць людзi нават з развiтай фантазiяй. Дзеецца нешта незвычайнае, заўважыў сам сабе Генадзь Карпусенка, якi ў той час працаваў токарам 7-га (!) разраду на заводзе з гучнай назвай “Сатурн”. На прад-прыемстве тады выпускалi рухавiкi для самалётаў Су-27 i Су-30. Безумоўна, работа была вельмi адказнай i патрабавала ад усiх рабочых i iнжынераў найвялiкшых намаганняў. Унiкальны нямецкi станок ручной зборкi ДЛЦ-500, на якi перавялi працаваць Генадзя Рыгоравiча, уразiў сваёй дакладнасцю i арыгi-нальнасцю. На iм можна было вырабляць дэталi на ўзроўнi касмiчных тэхналогiй. Прынамсi, як аказалася вядома пазней, так яно i было. Генадзь Карпусенка быў адным з першых, хто пачаў вырабляць дэталi для рухавiкоў знакамiтых у канцы 80-х гадоў мiнулага стагоддзя ракеты-носьбiта “Энергiя” i касмiчнага карабля “Буран”. Гэта быў савецкi адказ на праграму амерыканскiх шатлаў. Не час i не месца разбiрацца цяпер, чаму першы трыумфальны палёт аказаўся i апошнiм. Вельмi шмат акалiчнасцей. Амерыканцы былi ў здзiўленнi i захапленнi. Сам бачыў iх рэакцыю на палёт “Бурана” ў Станькаве, калi заакеанскiя ваенныя прысутнiчалi ў якасцi наглядальнiкаў пры знiшчэннi савецкiх ракет… Няма вiны Генадзя Карпусенкi, што яго праца найвышэйшага ўзроўню не была запатрабавана. Знiкла вялiкая дзяржава, падышоў час заслужанага адпачынку, i, пакiнуўшы Маскву, Генадзь Рыгоравiч вярнуўся на сваю малую радзiму, у мiлыя сэрцу Бешанковiчы, дзе i жыве дагэтуль. Няма больш “буранаў”, засталiся толькi ўспамiны, якiя зноў i зноў вяртаюць ветэрана працы ў тыя далёкiя ўжо гады, напамiнаючы аб непрыкметных касмiчных справах токара з завода “Сатурн”.
   У маладой сямейнай пары Паўла i Алены Балук усё яшчэ наперадзе. Зроблены толькi першыя крокi. Сам Павел, як кажуць, танцор ад Бога. Чаго хлопцу не жылося ў сталiцы, а захацелася з’ехаць у Бешанковiчы? Тым больш што ён быў артыстам Дзяржаўнага ансамбля танца. Адказы могуць быць розныя, але дакладны адзiн. Сустрэў хлопец на сваiм шляху прыгажуню Алену i… Маладыя цяпер разам i на працы, i дома. Павел – харэограф у мясцовай школе мастацтваў, Алена – выкладчык па класе харавых дысцыплiн. Дырэктар школы Наталля Бондар не нарадуецца з маладых спецыялiстаў. Павел Балук здолеў пераламаць традыцыйнае ўспрыманне сучаснага танца не толькi навучэнцамi, але i вы-кладчыкамi. Паступова яны ўбачылi свае памылкi, хай i невялiкiя. Узровень прафесiяналiзму Паўла найвышэйшы. Ёсць на каго раўняцца i з каго браць прыклад. Трэба адзначыць, што Павел Балук – даволi строгi выкладчык. Дзецi гэта добра разумеюць i стараюцца танцаваць i паводзiць сябе добра. Хай i не ўсе, але з цягам часу, магчыма, хтосьцi з яго навучэнцаў дасканала асвоiць сакрэты рамяства i пераўзыдзе свайго настаўнiка. Думаецца, сам Павел Балук гэтаму будзе толькi рады.
   Вы не паверыце, але гэты трактар, якому месца ў музеi, знаходзiцца ў рабочым стане. Рарытэт адрамантавалi i вярнулi да жыцця навучэнцы дзяржаўнага прафесiйнага сельскагаспадарчага лiцэя iмя Льва Даватара. Такiя машыны яшчэ да Вялiкай Айчыннай вайны працавалi на палетках тутэйшых калгасаў. Цяпер нават невядома, якiм цудам гэты трактар-унiверсал захаваўся i чаму яго яшчэ гадоў 60 назад не здалi на металалом. Як бы там нi было, але сёння гэта машына прыцягвае да сябе ўвагу любога чалавека, якi хоць трохi цiкавiцца тэхнiкай. Трэба адзначыць, што ўсе дэталi трактара – аргiнальныя. Выключэнне – масляная помпа. Яе доўга не маглi знайсцi i замянiлi аналагiчнай. Цiкава, цi ведаюць у расiйскiм Уладзiмiры, што такi экзэмпляр iх прадукцыi знаходзiцца ў далёкiх Бешанковiчах? Мабыць, не. Бо ў iнакшым выпадку дэлегацыя з завода была б тут як тут.
   Ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Аляксей Андрэевiч Куiмаў лiчыць, што ў жыццi яму проста пашанцавала. Дык у чым жа? Ды проста не быў забiты, не быў пакалечаны. Сваiмi заслугамi перад Радзiмай i ўзнагародамi Аляксей Андрэевiч хвалiцца не любiць. Ваяваў i працаваў, як усе. Проста выконваў абавязак грамадзянiна i патрыёта. Ён аддаў службе ў войсках 15 гадоў. Затым працаваў дырэктарам цагельнага завода, майстрам на знакамiтай не толькi ў Бешанковiчах рымарскай фабрыцы. Шмат чаго цiкавага распавядаў пра сваё жыццё ветэран. Усё не пералiчыш. Ён i цяпер, хоць i ў сталым ужо ўзросце, вельмi цiкавiцца бягучымi падзеямi ў краiне i за яе межамi.
   Мiкалай Львовiч Бондар знакамiты на ўсе Бешанковiчы тым, што займаецца аднаўленнем царкоўных храмаў. Гэтай высакароднай справе ён, па сутнасцi, аддаў сваё жыццё. Сцiплы па натуры, ён на просьбу больш падрабязна расказаць аб сваёй працы гаворыць: «Дабро не павiнна выстаўляцца напаказ». Тым не менш плён яго турбот вiдавочны. Рэстаўрацыя цэркваў патрабуе шмат намаганняў i, вядома ж, грашовых сродкаў. Iх часта нестае. Але ж працэс аднаўлення не спыняецца. Усё робiцца на ахвяраваннi грамадзян i пры дапамозе царквы. Адноўленыя храмы ў вёсках Улле, Добрыгоры i Астроўна — яркае таму сведчанне. А яшчэ Мiкалай Львовiч уласнаручна майструе прыдарожныя крыжы. Такiх шмат з’явiлася апошнiм часам у беларускiх сёлах i вёсачках. Ён робiць iх дасканала, з трывалага дубу, каб доўга стаялi. Адзiн такi ўстаноўлены нават у Барысаўскiм раёне ў вёсцы Юзафава. Хай помняць людзi майстра, а майстар думае пра iх.
   Цiкавы лёс скрыпкi, якую трымае ў руках навуковы супрацоўнiк мясцовага музея Анатоль Крачкоўскi. Гэты iнструмент у свой час належаў Данiлу Паўлавiчу Аўчыннiкаву з вёскi Iльягава. Звычайная скрыпачка, зусiм не работы Страдывары цi Гварнеры, але знакамiта iншым. Яна прайшла са сваiм гаспадаром ўсю Айчынную вайну. На самаробным футляры адзначаны ўсе гарады i населеныя пункты, якiя вызваляў матарыст 5-га асобнага авiяпалка, скрыпач-самавучка Данiiл Аўчыннiкаў. Як кажуць, муза таксама ваявала пад стрэлы гармат i выбухi. Няма ўжо скрыпача, а яго iнструмент, якi жонка перадала музею, можа пабачыць кожны наведвальнiк. А калi знойдзецца чалавек, якi валодае смычком, то можна i сыграць на гэтым музычна-ваенным iнструменце.
  Бешанковiчы – гарадок наогул невялiкi. Усе ўсiх ведаюць. Але i ў райцэнтры ёсць людзi, якiм проста цяжка пакiнуць сваё жытло. Справа не ў тым, што яны, як i ўсе, прывыклi з ранняга прыцемку сядзець на печы. Гэта людзi з абмежаванымi магчымасцямi, а прасцей кажучы – iнвалiды. Не гэтак даўно ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама вырашыла пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва арганiзаваць работу з маладымi iнвалiдамi. Дапамагчы iм праявiць свае творчыя здольнасцi, даць магчымасць згуртавацца, блiжэй пазнаёмiцца адзiн з другiм. Задумана – зроблена. У цэнтры адвялi памяшканне, зрабiлi капiтальны рамонт, закупiлi i паставiлi неабходнае абсталяванне. Тут з’явiлiся мэбля, камп’ютар, бытавая тэхнiка i нават мотаблок. Так званая працатэрапiя дапаможа iнвалiдам змагацца з адзiнотай. Ёсць тут i пакой для адпачынку, дзе ва ўтульнай хатняй атмасферы можна выпiць кубачак гарбаты, паглядзець тэлевiзар, падзялiцца апошнiмi навiнамi. 
  Славiлiся некалi Бешанковiчы сваiмi рымарскiмi вырабамi. Тут выпускалi конскую збрую для ўсёй Беларусi i саюзных рэспублiк. Попыт быў велiзарны. Але, як кажуць, час iдзе i ўсё мяняецца. Каму цяпер у такiх маштабах патрэбны хамуты, падсядзёлкi, лейцы, пастромкi, цуглi? Тым не менш вытворчы фiлiял «Шорнiк» не разгубiў сваiх пакупнiкоў. Акрамя ўжо ўпамянутых вырабаў, на прадпрыемстве шыюць курткi. Прадукцыя рэалiзуецца на рынках Беларусi, а таксама ў Смаленскай, Бранскай, Пскоўскай абласцях Расii. Так што попыт ёсць, таму i не асаблiва засмучаюцца намеснiк дырэктара фiлiяла Любоў Лугаўская i вядучы тэхнолаг Таццяна Раеўская. Без працы не застануцца. 
  З Бешанковiчамi звязана шмат гiстарычных падзей. Сюды ў свой час тройчы прыязджаў цар Пётр I. У Айчынную вайну 1812 года тут стаялi напалеонаўскi гарнiзон i штаб iмператара. Вакол мястэчка вялiся жорсткiя баi памiж рускай i французскай армiямi. У 1821-м iмператар Аляксандр I прымаў агляд войскаў рускай гвардыi. Дварэц Хрэптовiчаў, якi ў тыя гады наведвалi i Напалеон, i Аляксандр I, захаваўся да нашага часу. А гэты балкон, якi вы бачыце на здымку, даволi знакамiты. Менавiта з яго вiтаў свае войскi рускi iмператар. 
   У 20—30-я гады мiнулага стагоддзя на зямлi бешанковiцкай надзвычайна быў развiты ганчарны промысел. Вялiкiм попытам карысталiся вырабы мясцовых умельцаў. Як кажуць, на ўра iшлi кубкi, талеркi, жбаны (асаблiва палiваныя), свiстулькi. Вядома ж, тады дзiцячых цацак асаблiва не было. I гэты няхiтры выраб быў да спадобы дзецям i iх бацькам. Бо быў даволi танным i кожнаму па кiшэнi. На жаль, сакрэтаў майстэрства да нашага часу не захавалася. Энтузiяст Ганна Гудоўская лiтаральна з нуля спрабуе аднавiць старадаўнi промысел. Дарэчы, у Бешанковiчах ёсць вулiца i перавулак з назвай Ганчарная i даволi шмат прозвiшчаў Ганчар цi Ганчароў.
   Калi паглядзiш на фотаздымак юных удзельнiкаў ансамбля «Званiца», мiжволi ўздымаецца настрой. Такiя мiлыя тварыкi, прыемныя ўсмешкi. Нягледзячы на свой узрост, яны дасягнулi пэўнага прафесiяналiзму ў сваёй самадзейнай творчасцi. Нездарма ж iх запрашалi на «Славянскi базар у Вiцебску».
   А Алеся Аўчыннiкава дасканала валодае майстэрствам роспiсу па шкле. Яна лаўрэат рэспублiканскага конкурсу «Расiйскi сад». Яе карцiны – сапраўдныя творы мастацтва. Не адвесцi вачэй.
   Можна ўжо было i ставiць кропку ў гэтым распавяданнi пра Бешанковiчы. Але ж дапытлiвы чытач зноўку мае права спытацца, а пры чым тут пунсовы ветразь. Ды ўсё проста. На гербе горада адлюстравана ладдзя, якая пад пунсовым ветразем перавозiць груз з золатам. Каб было лягчэй уявiць, як гэта выглядае, паглядзiце на здымак Галiны Ханяк, якая i трымае ў руках вышываны герб родных Бешанковiчаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter