Беражыце родныя словы!

Чыгрын, С. Камень Міндоўга: вершы/ Сяргей Чыгрын. — Мінск: Кнігазбор, 2009.

Чыгрын, С. Камень Міндоўга: вершы/ Сяргей Чыгрын. — Мінск: Кнігазбор, 2009.

Сяргей Чыгрын, краязнаўца са Слоніма, засведчыў сябе ў айчыннай літаратуры і як паэт, драматург, перакладчык. Праўда, з кнігамі паэзіі ён не часта прыходзіць да чытача. Здаецца, за многія гады літаратурнай работы “Камень Міндоўга” — трэці яго вершаваны зборнік, калі не лічыць яшчэ і кнігу пародый, выдадзеную ў 1990-я гады. У новы паэтычны зборнік “Камень Міндоўга” увайшлі вершы пра самае светлае і дарагое — Бацькаўшчыну і каханне. Уражвае і прыцягвае ўжо першы верш, якім адкрываецца невялікі памерам зборнік, — “Родныя словы”: “Кажыце сваяцтва, а не радство/, Кажыце краса, пекната, хараство,/І дабрыня, бальшыня, меншыня — /Кажыце, пакуль вам падказваю я. /Адметны кажыце і адмысловы — /Такія прыгожыя родныя словы”. Пісьмо Сяргея Чыгрына дастаткова лаканічнае, яснае. Тым яго вершы найперш і вабяць, прыцягваюць да сябе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter