Тры пляжы выключаны са спіса часова забароненых для адпачынку.
Для купання зноў адкрыты пляж на рацэ Прыпяць да рэчышча Мерлявiцы ў Мазыры, пляж зоны адпачынку «Бярэзінскае» Маладзечанскага раёна і пляж № 3 «Фарштат» на Бярэзіне (Бабруйскі раён).
Разам з тым па выніках праверкі санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі забаронена купанне на чатырох пляжах: на возеры ў вёсцы Гурнафель ААТ «Васілішкі» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, на гарадскіх пляжах у Клімавічах і на рацэ Днепр у Шклове, а таксама ў зоне адпачынку каля вадаёма Дрыбінскi ў Магілёўскай вобласці.
Таксама часова прыпынена эксплуатацыя 12 зон адпачынку. У Брэсцкай вобласці гэта правы і левы берагі пляжа «Цэнтральны», пляжы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункi, Ляхавіцкага ЖКГ на рацэ Ведзьма ў Ляхавічах, на рацэ Шчара каля вёскі Дарава, на вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка» вёскі Галоўнiнцы (Ляхавіцкі раён). У Гомельскай вобласці пад часовай забаронай купанне на рацэ Днепр у раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву ў Жлобіне. У Гродзенскай вобласці ў чорны спіс трапілі зоны адпачынку на возеры ў Шчучыне, сажалка вёскі Луцкаўляны СВК імя Дзеньшчыкова, а таксама пляжы «Цэнтральны» і ва ўрочышчы Ласосна на Нёмане ў Гродне.
Купанне дзяцей абмежавана ў 11 зонах адпачынку. Больш за ўсё іх у Гомельскай вобласці. Гэта пляжы на рацэ Ведрыч Рэчыцкага вопытнага лясгаса, рэчыцкі пляж філіяла «Рэчыца-добраўпарадкаванне». Спецыялісты не рэкамендуюць купанне дзяцей у зонах рэкрэацыі на Цэнтральным, Заходнім і Навабеліцкім пляжах Гомеля. Пад забаронай пакуль пляжы на возеры Любенскае (Гомель) і на каскадзе азёр па вуліцы Петруся Броўкі Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра. У Гродзенскай вобласці ў спісе забароненых для купання дзяцей пляжы на возеры Кань-Белае ў вёсцы Азёры і на возеры Малочнае ў вёсцы Парэчча. У Мінскай вобласці — пляж на Салігорскім вадасховішчы і ў зоне адпачынку «Заслаўскія сажалкі».