Белыя плямы “Гiсторыi Беларусi”

Работу над памылкамi “НГ” вядзе разам з выдавецтвам “Аверсэв” Абiтурыентам-2007 давядзецца выпраўляць “гiстарычную несправядлiвасць” i з улiкам усiх законаў арфаграфii даказваць, што моладзь ведае мiнулае сваёй краiны.
У тэсцiраваннi па гiсторыi Беларусi  ў 2006 годзе прынялi ўдзел 31 671 абiтурыент

Для правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання па гiсторыi Беларусi было распрацавана 10 варыянтаў тэставых заданняў i два варыянты для рэзервовага дня. Усе 12 варыянтаў тэставых работ 2006 года мелi нязменную структуру i нязменную тэматыку заданняў згодна з Праграмай уступных iспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Кожны варыянт тэставай работы змяшчаў 50 заданняў:
40 закрытага тыпу (тэст А) i 10 заданняў адкрытага тыпу (тэст В). Тэст А ўключаў 29 заданняў з выбарам аднаго цi некалькiх адказаў з чатырох прапанаваных (А1 — А29); 5 заданняў на ўстанаўленне храналагiчнай паслядоўнасцi i выбар аднаго правiльнага адказу з чатырох прапанаваных (А30 — А34); 6 заданняў на суаднясенне элементаў двух мностваў i выбар аднаго правiльнага адказу з пяцi прапанаваных (А35 — А40).
Тэст В уключаў 10 заданняў адкрытага тыпу, якiя патрабавалi ўмення самастойна сфармуляваць адказ у выглядзе слова, даты цi словазлучэнняў. Разам з тым варыянты тэстаў адрознiвалiся закладзенымi ў iх праверачнымi матэрыяламi. Гэта значыць, што пытаннi па той або iншай тэме не паўтаралiся ў варыянтах экзаменацыйных работ.
Распрацаваныя тэставыя заданнi дазволiлi праверыць падрыхтоўку абiтурыентаў па гiсторыi Беларусi за ўвесь курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
Заданнi тэстаў складзены з улiкам асноўных раздзелаў курса гiсторыi Беларусi ў той паслядоўнасцi, у якой гэтыя раздзелы вывучаюцца ў агульнаадукацыйнай школе:
“Першабытнае грамадства на тэрыторыi Беларусi” — 4 заданнi (8%);
“Беларускiя землi ў IX — першай палове XIII ст.” — 6 заданняў (12%);
“Беларускiя землi ў другой палове XIII — XVIII ст.” — 15 заданняў (30%);
“Беларусь у XIX ст. — 1917 г.” — 12 заданняў (24%);
“Беларусь у 1917—1945 гг.” — 8 заданняў (6%);
“Беларусь пасля Другой сусветнай вайны” — 3 заданнi (6%);
“Беларусь на сучасным этапе” — 2 заданнi (4%).
У тэстах закрытага тыпу (тэст А) самыя нiзкiя вынiкi паказалi абiтурыенты пры выкананнi наступных заданняў: А28 (тэма “Развiццё эканомiкi Беларусi ў 50-я — першай палове 80-х гг.”) — 4%, А21 (“Развiццё капiталiзму ў сельскай гаспадарцы i прамысловасцi Беларусi ў 60-я гг. XIX ст. — 1917 г.) — 6,1%, А14 (тэма “Этнiчныя меншасцi ў Беларусi”) — 10%.
Лепшыя вынiкi былi атрыманы пры выкананнi заданняў: А38 (тэма “Асаблiвасцi буржуазных рэформ у Беларусi”) — 55%, А36 (тэма “Культура беларускiх зямель у IX—XIII стст.”) — 50%, А37 (тэма “Вярхоўная ўлада ў ВКЛ”) — 47%. Сярэднi працэнт выканання заданняў закрытага тыпу — 40,2.
Як гэта было?
Тэст А
А1. Плямёны мiлаградскай археалагiчнай культуры займалi тэрыторыю:
1(1) Сярэдняга i Верхняга Падняпроўя;
(2) Сярэдняй Беларусi i Усходняй Лiтвы;
(3) Вiцебскай вобласцi;
(4) Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей.

Правiльна адказалi 42,83% абiтурыентаў.

Каментарый. Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ведаць, што плямёны мiлаградскай археалагiчнай культуры — гэта плямёны ранняга жалезнага веку. Тады на тэрыторыi Беларусi iснавала некалькi племянных груп. У гаспадарцы i грамадскiх адносiнах яны мелi агульныя рысы, але адрознiвалiся памiж сабой асобнымi прыметамi матэрыяльнай культуры: тыпамi жылля, глiняным посудам i рознымi iншымi вырабамi. Улiчваючы гэтыя прыметы, вучоныя вызначылi некалькi археалагiчных культур жалезнага веку i сярод iх плямёны мiлаградскай археалагiчнай культуры, якiя жылi ў Сярэднiм i Верхнiм Падняпроўi да II cт. н.э. Назва гэтай культуры ад гарадзiшча каля в.Мiлаград Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне. Калi абiтурыент мае картаграфiчныя веды, то адзначыць правiльны дыстрактар пад № 1.

А30. Вызначце правiльную паслядоўнасць:
А) з’езд князёў у Любечы;
Б) захоп Кiева князем Алегам;
В) паход войска кiеўскага князя Мсцiслава на Полацкую зямлю;
Г) пачатак паходу хана Бату на Русь.
1(1) БАВГ;
(2) БВАГ;
(3) ГВБА;
(4) БАГВ.

Правiльна адказалi 39,18% абiтурыентаў.

Каментарый. Каб вызначыць правiльную паслядоўнасць прыведзеных падзей, трэба валодаць дакладнымi храналагiчнымi ведамi па гiсторыi дзяржаўна-палiтычнага i грамадскага ладу Беларусi ў IХ — сярэдзiне ХIII ст.
Калi ведаць, што захоп Кiева князем Алегам адбыўся ў 882 г., што з’езд князёў у Любечы — у 1097 г., што паход войска кiеўскага князя Мсцiслава на Полацкую зямлю быў здзейснены ў 1127 г., а пачатак паходу хана Бату на Русь прыпадае на 1237 г., то можна быць упэўненым, адказ будзе правiльным.

Тэст В
В4. У паветах Вялiкага княства Лiтоўскага на чале ўлады стаяў ...

Адказ: СТАРОСТА.

Правiльна адказалi 13,00% абiтурыентаў.

Каментарый. Для адказу на гэтае пытанне трэба ведаць структуру органаў улады ў ВКЛ i канкрэтна органы мясцовага кiравання. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытаннi кiраўнiцтва на сваёй тэрыторыi — гаспадарчыя, фiнансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснiкамi былi кашталян, якi камандаваў вайсковымi сiламi ваяводства, а таксама падваявода, што вёў справы канцылярыi. У паветах на чале ўлады стаяў староста.

В10. Вышэйшы прадстаўнiчы i заканадаўчы орган улады ў БССР да 1994 г. называўся ...

Адказ: ВЯРХОЎНЫ САВЕТ.

Правiльна адказалi 8,25% абiтурыентаў.

Каментарый. Трэба памятаць, што 15 сакавiка 1994 г. была прынята Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь. Ёю наша дзяржава абвяшчалася прэзiдэнцкай рэспублiкай, але назва парламента да 1996 г. не мянялася. У вынiку правядзення рэферэндума 24 лiстапада 1996 г. была прынята Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь са змяненнямi i дапаўненнямi, у адпаведнасцi з якiмi замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфар-мiраваны двухпалатны Нацыянальны сход.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter