Белы і чырвоны на вяселлі

Сфармулюем некаторыя правілы народнага этыкету, якія тычацца абрадавага ўбрання маладых.

Сфармулюем некаторыя правілы народнага этыкету, якія тычацца абрадавага ўбрання маладых.

  • У спрадвечнай народнай традыцыі жаніх і нявеста апраналіся ў адзенне белага колеру, сімвалізуючага пераход маладых з аднаго стану ў іншы, у да-дзеным выпадку — з юнацкасці ў сямейнае жыццё.
  • Аднак варта памятаць, што белая шлюбная сукенка з вэлюмам мае права надзець толькі нявеста-дзяўчына. У адваротным выпадку яна падбірае сабе сукенку іншага колеру (бэжавы, ружовы, блакітны і г.д.).
  • Калі нявеста цяжарная, то яна павінна абараніць, “закрыць” будучае дзіця ад вачэй прысутных на вяселлі людзей, таму апранае сукенку з максімальнай колькасцю фрагментаў чырвонага колеру.
  • Па гэтай жа прычыне адзенне чырвонага колеру апранала маладая на другі дзень вяселля. Пасля першай шлюбнай ночы яна магла стаць носьбітам новага жыцця. Каб абараніць сябе і будучыню свайго роду — дзіця, яна апраналася ў адзежу, у якой дамінаваў чырвоны колер, які з’яўляецца, па народных уяўленнях, надзейным энергетычным абярэгам.
  • ”Плацце тады не куплялі, а шылі. Жаніх з нявестай ездзілі ў горад, і жаніх купляў нявесце ткань на плацце, вянок і кветкі дружкам, шаферам... Плацце нявесце шылі дзеўкі, з марлі рабілі фату, бо цюль дастаць было немагчыма, трохі накрахмальвалі” — знаходзім мы звесткі пра вясельнае адзенне маладых у зборніку “Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна”.
  • Купляць убор нявесце варта ў “жаночыя” дні, прычым фату і сукенку лепш за ўсё набываць у сераду, туфлі — у пятніцу.
  • Вашы нядобразычліўцы могуць наклікаць на вас шмат бед і няшчасцяў, выкарыстоўваючы вясельную сукенку і фату. Таму неабходна старанна берагчы іх і не даваць прымяраць іншым людзям.
  • Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім неабходна на адзенне са сподняга боку прышпіліць па шпільцы ці невялікім кавалачку чырвонай стужкі (крыжападобна).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter