Две лучшие оперные певицы страны рискнули выступить в одном сольном проекте

Belcanto на беларускай сцэне

Вялікі тэатр Беларусі ўмее здзіўляць: не­ча­каныя тэмы, яркія зоркі, цікавыя фарматы… Чарговым сюрпрызам для слухачоў стане 30 мая Belcanto — сольны канцэрт зорак беларускай оперы Анастасіі Масквіной і Аксаны Волкавай — адных з самых бліскучых галасоў не толькі ў нашай краіне, але і ў свеце.
bolshoibelarus.by


Заслужаная артыстка Аксана Вол­кава — спявачка з раскошным меца-сапрана. Выступае на найбуйнейшых сцэнах свету: у маскоўскім Вялікім тэатры і нью-ёркскай «Метрапалітэн-опера», міланскім «Ла Скала», на сцэне тэатра Массіма ў Палерма і оперы Ніцы, у тэатры Сан-Карла ў Неапалі і ў аўстрыйскім Зальцбургу і гэтак далей. Народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна — уладальніца рэдкай прыгажосці сапрана ўнікальнага тэмбру. Заваявала любоў гледачоў падчас гастроляў беларускага Вялікага тэатра ў Тайландзе, Бельгіі, Германіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нідэрландах, Азербайджане. 

Аксана Волкава распавяла пра назву і канцэпцыю канцэрта:

— Бельканта — гэта не толькі стыль му­зыкі, але таксама ў перакладзе з італь­янскага «прыгожы спеў». Та­му мы вырашылі выкарыстаць у наз­ве канцэрта гэта яркае і прывабнае італьянскае слова. Ідэя ўзнікла пасля наведвання сольнага канцэрта Вольгі Перацяцька падчас Каляднага опернага форуму ў нашым тэатры. Нам з Анастасіяй так спадабаўся фармат, настрой і выкананне, што мы вырашылі: чаму б не зрабіць нешта падобнае ўдваіх. Дзве спявачкі досыць рэдка стаяць на адной сцэне ў сольным праекце. Мы вырашылі рызыкнуць і падабралі праграму з твораў, якія рэдка выконваюцца на нашай сцэне. Гэта арыі з опер, якія ў нашым тэатры не прадстаўлены. Ноты некалькіх твораў прыйшлося заказваць і распісваць на аркестр спецыяльна для гэтага вечара. У праграме будуць арыі і дуэты італьянскіх і французскіх кампазітараў. 

За дырыжорскім пультам ў вечар дзвюх салістак будзе знаходзіцца маэстра Джанлука Марчана — запрошаны галоўны дырыжор беларускага Вялікага тэатра.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter