Беларусы свету.

Сям’я Скарлет Ёхансан родам з Мінска.

Сям’я Скарлет Ёхансан родам з Мінска.

Пра гэта вядомая актрыса заявіла на маскоўскай прэзентацыі новага фільма “Мсціўцы”, дзе яна сыграла рускага агента Наташу Раманоф па мянушцы Чорная Удава. У шырокі пракат карціна пра супергерояў выйдзе 3 мая.

На прэс-канферэнцыі Ёхансан прызналася, што даволі добра ведае рускую мову на слых і можа някепска выгаворваць некаторыя словы, аднак гэтага недастаткова для таго, каб на ім размаўляць. Калі яе папрасілі сказаць што-небудзь па-руску, яна не задумваючыся вымавіла слова “боршч”. “Мае продкі пражывалі ў Мінску, аднак потым эмігрыравалі ў Амерыку, дзе я вырасла, — сказала актрыса. — Мама хоча, каб я з’ездзіла ў Беларусь і больш даведалася пра свае карані. Спадзяюся, што ў хуткім часе мне ўдасца гэта зрабіць”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter