«Беларусы мы!»

Таму і на трыбунах Лядовага палаца ў абласным цэнтры падчас канцэрта вядомых і ўзыходзячых зорак айчыннай эстрады не было свабодных месцаў. Сюды прыйшлі кіраўнікі вобласці і горада, актывісты маладзёжных арганізацый, студэнты, школьнікі, прадстаўнікі творчых калектываў, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, ветэраны вайны і працы.

Горад даўно чакаў удзельнікаў рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!”, якая на працягу некалькіх месяцаў збірае прыхільнікаў па ўсёй краіне.

Таму і на трыбунах Лядовага палаца ў абласным цэнтры падчас канцэрта вядомых і ўзыходзячых зорак айчыннай эстрады не было свабодных месцаў. Сюды прыйшлі кіраўнікі вобласці і горада, актывісты маладзёжных арганізацый, студэнты, школьнікі, прадстаўнікі творчых калектываў, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, ветэраны вайны і працы.

Пад гучныя апладысменты брэсцкую старонку грандыёзнай акцыі распачалі славутыя “Песняры”. Зала спявала разам з імі “Беларусы мы!”, і словы ўдзячнасці, захаплення ад імя ўсіх прысутных артыстам выказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Ён адзначыў, што брэстчане  адчуваюць вялікі гонар за права звацца беларусамі, жыць, вучыцца, працаваць у свабоднай, суверэннай дзяржаве, імя якой — Рэспубліка Беларусь.

Гэтая думка стала скразной ідэяй ўсяго канцэрта, які доўжыўся больш за дзве гадзіны. Публіка горача вітала айчынных зорак Якава Навуменку, Ядвігу Паплаўскую і Аляксандра Ціхановіча, Іскуі Абалян, Ірыну Дарафееву, Андрэя Хлястова, Вікторыю Алешка, Аляксандру Гайдук, арт-гурт “Беларусы” і іншых выканаўцаў. Невыпадкова кожнае выступленне зрывала шквал апладысментаў і авацый, а пасля імпрэзы брэстчане яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі.

— Канцэрт прайшоў як на адным дыханні, — расказаў “БН” адзін з гледачоў, удзельнік маладзёжнай групы “Пеўнікі” Брэсцкага цэнтра харавых спеваў Аляксандр Лябёдкін. — Захапілі “Песняры”, якіх дагэтуль я ніколі не бачыў ужывую. Спадабаліся Ірына Дарафеева, Іван Буслай, Аляксандра Гайдук і іншыя выканаўцы. Калі будзе магчымасць, абавязкова паеду на фінальны канцэрт, які адбудзецца ў сталіцы.

Аляксандр КУРЭЦ, “БН”

НА  ЗДЫМКАХ:  спявае Натана; на канцэрце.

Фота БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter