Вiктар ШНIП, паэт, лаўрэат прэмii iмя Уладзiмiра Маякоўскага, намеснiк галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая лiтаратура”:
— Пiшу пра каханне, пра чалавечыя пачуццi, пра тое, што заўсёды кранае чалавека. У дванаццатым нумары часопiса “Маладосць” выйшла мая дзённiкавая аповесць-паэма “Папяровы снег”. Нядаўна скончыў працаваць над аповесцю-паэмай “Лiсты i залатое лiсце”, чытач зможа пазнаёмiцца з ёй на пачатку наступнага года. Працягам гэтых дзвюх аповесцей-паэм стане твор “Вечаровы дождж i слёзы”, над якiм працую зараз. З якiмi пачуццямi прымаю ўдзел у з’ездзе пiсьменнiкаў? Па-першае, мы даўно не бачылiся, не збiралiся ўсе разам, каб параiцца, падзялiцца творчымi планамi. Да таго ж, у з’ездзе прымуць удзел замежныя госцi — лiтаратары з больш чым 30 краiн свету. Усе мы, пiсьменнiкi, адчуваем адказнасць: трэба паказаць замежным калегам па пяру дасягненнi сучаснай беларускай лiтаратуры, яе трывалы ўзровень. А нам, лiчу, сапраўды ёсць што паказаць. Упэўнены, з’езд стане той кропкай, ад якой мы будзем iсцi ў будучыню. Пачатак новага тысячагоддзя — час глядзець у будучае, якое ў нашай паэзii, прозы, драматургii ёсць, гэта не выклiкае сумненняў.
Навум ГАЛЬПЯРОВIЧ, паэт, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё:
— Зараз на маiм рабочым стале вершы — пра сённяшнi дзень, пра тое, што хвалюе душу. Працую таксама над ўспамiнамi пра майго добрага сябра, выдатнага беларускага паэта Алеся Пiсьмянкова. Напярэдаднi з”езда Саюза пiсьменнiкаў Беларусi думаецца пра тое, што надыходзячы год для нашай культуры — вельмi значны: у 2007-м мы будзем адзначаць 125-годдзе з дня нараджэння волатаў нашай лiтаратуры, яе пачынальнiкаў, асветнiкаў i гуманiстаў Якуба Коласа i Янкi Купалы. I мы, сучасныя беларускiя пiсьменнiкi, павiнны працягваць традыцыi гэтых вялiкiх творцаў, не забываць пра тое, што лёс лiтаратуры — быць са сваiм народам, выражаць думкi i пачуццi, блiзкiя народу. А наш вялiкi, гераiчны народ варты выдатнай лiтаратуры.
Андрэй ЦЯЎЛОЎСКI, паэт, перакладчык, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi:
— Зараз займаюся перакладамi з беларускай на рускую мову лiтаратурных твораў i сам пiшу вершы. Днямi выходзiць самая пакуль што значная мая работа — пераклад з беларускай мовы зборнiка з 225 санетаў Змiтрака Марозава “Вянок вянкоў санетаў. Апакалiпсiс душы”. З’езд пiсьменнiкаў дапаможа мне разабрацца, што сёння адбываецца ў нашай лiтаратуры, пачуць меркаваннi аб гэтым iншых лiтаратараў — знакамiтых, а таксама маладых, што, як i я, прыйшлi ў лiтаратуру нядаўна. Спадзяюся, будзе абмеркавана такое хвалюючае многiх, i мяне ў прыватнасцi, пытанне: сёння вельмi мала мастацкай лiтаратуры выдаецца ў нашай краiне пры дзяржаўнай падтрымцы — за дзяржаўны кошт у сярэднiм 5—7 выданняў у год. А вось на камерцыйнай аснове выдаецца вельмi шмат кнiг, але ў асноўным невысокага ўзроўню. У вынiку творы, што трапляюць да чытача, часта не праходзяць нiякага мастацкага адбору. Я лiчу, што трэба падтрымлiваць узровень твораў, якiя выходзяць да чытача, iнакш наша лiтаратура скоцiцца да ўзроўню Марынiнай i Данцовай.
“Беларускi народ варты выдатнай лiтаратуры”
З’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi пройдзе ў Мiнску 22—23 снежня. Падвядзенне вынiкаў работы i выпрацоўка стратэгii дзейнасцi саюза на блiжэйшыя пяць гадоў стануць асноўнымi пытаннямi павесткi дня з’езда. Грамадскае аб’яднанне “Саюз пiсьменнiкаў Беларусi” было створана ў снежнi мiнулага года, i сёння ў яго саставе больш за 350 чалавек. “Над чым вы зараз працуеце? Якiя пачуццi i надзеi звязваеце з творчым форумам пiсьменнiкаў?” — з такiмi пытаннямi напярэдаднi з’езда “Народная газета” звярнулася да беларускiх лiтаратараў.