Беларуская сталіца ганчарства – Гарадная

Спытайце ў вёсцы Гарадной: «Як праехаць у “Сядзібу ганчара”? Кожны пакажа рукой у накірунку драўлянай хаткі-музея, дзе на свае вочы ўбачыце дзівосную кераміку з мясцовым каларытам. Бліскучыя глякі для сырадою, збаны для смятаны, гаршчэчкі кашы, вазы, кружкі — чаго тут толькі не знойдзеш! Слава аб залатых руках гарадзенскіх майстроў ідзе не толькі па ўсёй Століншчыне, іх ведаюць і палякі, і ўкраінцы, і грузіны, і датчане… А гэтым летам вёсачка стала цэнтрам Другога міжнароднага пленэра ганчароў і сабрала таленты з многіх краін свету.

У вёсцы сем майстроў навучаюць дзетак ганчарнай справе.

Спытайце ў вёсцы Гарадной: «Як праехаць у “Сядзібу ганчара”? Кожны пакажа рукой у накірунку драўлянай хаткі-музея, дзе на свае вочы ўбачыце дзівосную кераміку з мясцовым каларытам. Бліскучыя глякі для сырадою, збаны для смятаны, гаршчэчкі кашы, вазы, кружкі — чаго тут толькі не знойдзеш! Слава аб залатых руках гарадзенскіх майстроў ідзе не толькі па ўсёй Століншчыне, іх ведаюць і палякі, і ўкраінцы, і грузіны, і датчане… А гэтым летам вёсачка стала цэнтрам Другога міжнароднага пленэра ганчароў і сабрала таленты з многіх краін свету.

— Ганчарства перадавалася ў Гарадной з пакалення ў пакаленне: бацька вучыў справе сыноў, а тыя перадавалі ўменні сваім сынам, — расказвае дырэктар сельскага Дома культуры Галіна Бойка. — Ганчарства тады давала хлеб усёй сям’і.

Ні адзін кірмаш у раёне не праходзіў без гараднянскіх збаночкаў. А вазы з керамічным посудам, які быў незаменным у гаспадарцы, збіралі ля сябе чэргі жанчын-пакупніц. Сёння ганчарная справа, на жаль, адыходзіць у нябыт. Таму ў вёсцы, каб захаваць старажытнае рамяство, стварылі Цэнтр ганчарства, дзе сем сталых майстроў перадаюць свае навыкі і ўменні дзецям.  Ганчарную справу асвойваюць16 дзетак.

Работы падлеткаў Івана і Сярожы Шэлестаў выходзяць настолькі ўдалымі, што іх не адрозніш ад работ сталых вопытных майстроў, — хлопцы моцна захапіліся ганчарствам з першых дзён заняткаў. Іх матуля — Ала Паўлаўна — нарадавацца не можа, што сыны працягваюць справу прадзеда Астапа Казакова. Той быў у вёсцы адным з лепшых у ганчарнай справе. Бацька Івана і Сяргея ганчарствам не займаецца, затое сваімі рукамі зрабіў з дрэва дзверы ў хаце, карнізы, сталы, паліцы. Словам, усё, што з дрэва, зроблена рукамі гаспадара. Раней, успамінае Ала Паўлаўна, муж і карціны пісаў. Так і склалася цэлая дынастыя талентаў.

— Мне раней здавалася, што ганчарства — справа лёгкая, — прызнаецца жанчына. — А пасля ўбачыла: хлопцы на кані ездзяць у лес, капаюць гліну, пасля сушаць яе, кувалдамі б’юць, мнуць… Не так усё легка і проста даецца.

Браты Сяргей і Іван вучацца ў 10-м і 11-м класах, так што ўжо паціху думаюць над будучай прафесіяй. Малодшы Сярожа ўпэўнены: будзе займацца ганчарствам прафесійна і для гэтага марыць паступіць у Інстытут культуры. Старэйшы Іван плануе звязаць жыццё з будоўляй. Галоўнае ў жыцці, гавораць хлопцы, — ствараць добрае і захоўваць бацькоўскія традыцыі.

НА ЗДЫМКАХ: ганчар з Грузіі Джамала ДАЛАТАШВІЛІ дэманструе на Другім міжнародным пленэры сваё майстэрства; жыхары Гарадной з задавальненнем купляюць збаночкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter