Беларускія палякі збіраюцца на з’езд

Сёння ў Гродне пройдзе VІІ справаздачна-выбарны з’езд ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. На ім будзе выбраны новы старшыня, які ўзначаліць гэту арганізацыю на наступныя чатыры гады, паведаміў цяперашні кіраўнік СПБ Іосіф Лучнік.

Сёння ў Гродне пройдзе VІІ справаздачна-выбарны з’езд ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. На ім будзе выбраны новы старшыня, які ўзначаліць гэту арганізацыю на наступныя чатыры гады, паведаміў цяперашні кіраўнік СПБ Іосіф Лучнік.

Паводле яго слоў, на з’езд дэлегаваны 157 прадстаўнікоў 72 раённых аддзяленняў Саюза палякаў. Іх абранне адбылося на справаздачна-выбарных сходах з захаваннем усіх неабходных правілаў. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі розных нацыянальных аб’яднанняў, польскія парламентарыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін. Кандыдаты на пост старшыні будуць прапанаваныя на з’ездзе, іх прозвішчы не называюцца. На сённяшні дзень, як перадае БелТА, у Саюзе палякаў на Беларусі налічваецца больш як 10 тысяч членаў, гэта самая шматлікая нацыянальная грамадская арганізацыя ў Беларусі. Найбольш буйныя з 72 рэгіянальных аддзяленняў працуюць у Лідзе, Навагрудку, Слоніме і Астраўцы. Больш як 20 тысяч дзяцей у Беларусі вывучаюць польскую мову. У Гродне і Ваўкавыску працуюць школы з польскай мовай навучання, у якіх займаецца 500 дзяцей. У Гродзенскай вобласці польскую мову ў гуртках вывучаюць больш як 350 школьнікаў. ГА “Саюз палякаў на Беларусі” сумесна з аддзеламі культуры, спорту і адукацыі мясцовых выканкамаў штогод праводзіць шматлікія мерапрыемствы: навуковыя канферэнцыі, музыкальныя і танцавальныя фестывалі, розныя конкурсы, Дні польскай культуры, кірмашы народнай творчасці. Самыя вядомыя з мерапрыемстваў — міжнародны фестываль “Аўгустоўскі канал збірае сяброў”, кірмаш народных майстроў “Казюкі”, фестываль паланэза ў Слоніме.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter