Лукашенко поздравил участников и гостей Дня белорусской письменности

Беларусаў заўсёды аб’ядноўваюць матчына мова, адзiны лёс i Бацькаўшчына

Удзельнiкам i гасцям Дня беларускага пiсьменства


Шаноўныя сябры!

Шчыра вiтаю ўдзельнiкаў i гасцей Дня беларускага пiсьменства. 

Гэта свята — асаблiвая падзея ў культурным жыццi Беларусi. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра — пiсьменнiкаў i паэтаў — пра лёс слова i культуры, сучаснасць i будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую нiву, лiтаратура, музыка, жывапiс i iншыя вiды мастацтва.

Сёлета адно з самых славутых свят незалежнай Беларусi гасцiнна вiтаюць старажытныя Бялынiчы — вядомы цэнтр духоўнасцi зямлi беларускай, адметны куток Магiлёўшчыны з багатай гiсторыяй i надзвычай прыгожай прыродай, знакамiты сваiмi таленавiтымi творцамi, сярод якiх мастак Вiтольд Бялынiцкi‑Бiруля.

Упэўнены, гэтыя вераснёўскiя сустрэчы — добрая падстава для кожнага з удзельнiкаў i гасцей Дня пiсьменства яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якiх бы поглядаў яны нi прытрымлiвалiся, заўсёды аб’ядноўваюць матчына мова, адзiны лёс i Бацькаўшчына. I гэты каштоўны скарб‑спадчыну мы павiнны зберагчы для нашчадкаў.

Сардэчна жадаю ўсiм моцнага здароўя, дабрабыту, новых здабыткаў у жыццi i працы.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter