«Беларусь незалежная»

НА ПАЎТАРАГАДЗІННЫМ шоу прысутнічалі ў тым ліку і дэлегаты IV Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў — начальнік аддзела канцэртна-фестывальных праектаў Міністэрства культуры Беларусі Ігар Варонін.

Канцэрт пад такой назвай адбыўся ўчора ў сталічнай «Мінск-Арэне»

НА ПАЎТАРАГАДЗІННЫМ шоу прысутнічалі ў тым ліку і дэлегаты IV Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў — начальнік аддзела канцэртна-фестывальных праектаў Міністэрства культуры Беларусі Ігар Варонін.

— У канцэрце прынялі ўдзел самыя яркія творчыя сілы рэспублікі, — зазначыў Ігар Варонін. — У «Мінск-Арэне» было сабрана суквецце майстроў беларускай прафесійнай сцэны — народныя, заслужаныя, маладыя артысты і калектывы, артысты цырка і балета, спартсмены. Прычым рэжысёры сумясцілі  розныя мастацкія жанры. Напрыклад, песні былі аздоблены спартыўна-акрабатычнымі нумарамі.

Нон-стоп-канцэрт упрыгожвалі таксама лазерная відэаграфіка і неон-шоу. Гэта дадало і без таго маштабнаму праекту (аўдыторыя «Мінск-Арэны» — 15 тысяч гледачоў!) відовішчнасці.

— Канцэрт быў наўмысна падзелены на тры часткі: Беларусь — незалежная, маладая, моцная, — сказаў Ігар Варонін. — Галоўная ідэя шоу — адзінства ў грамадстве. Адсюль і патрыятычны, з лірычным адценнем, настрой канцэрта. Дарэчы, мастацкі форум у «Мінск-Арэне» з’явіўся своеасаблівай часткай грамадска-культурнай акцыі «Беларусь — гэта мы!».

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter