Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Бацькоўскаму краю адданы

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя, прысвечаная 210-м угодкам Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, разгорнута ў мінскай Бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча.

Да 210-х угодкаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча памятную вечарыну зладзілі сумесна Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і мінская Бібліятэка № 14 імя Францішка Багушэвіча. У бібліятэцы разгорнута перасоўная літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!”

Даследуе творчасць пісьменніка, ягоны радавод, абставіны жыцця кандыдат філалагічных навук Язэп Янушкевіч. На імпрэзе даследчык  нагадаў, што ўраджэнец фальварка Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён  Магілёўшчыны) быў першым прафесійным беларускім літаратарам ХІХ стагоддзя, акцёрам, драматургам, перакладчыкам, паэтам, грамадскім дзеячам, публіцыстам, асветнікам... Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч старанна рыхтаваў глебу для наступнікаў — тых, хто прыйдзе слугаваць беларускаму прыгожаму пісьменству і роднай Бацькаўшчыне ў будучыні.

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 7 (3559), чацвер, 15 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter