Бацькоў навучаць дзеці

Як зрабіць свой раён больш прыгожым і ўтульным? Адказ на гэтае пытанне знайшоў мясцовы фонд «Адраджэнне-Агра», які стаў ініцыятарам стварэння пятнаццаці пляцовак для паасобнага збору смецця ў Слаўгарадзе і аграгарадках Лясная і Лапацічы
Як зрабіць свой раён больш прыгожым і ўтульным? Адказ на гэтае пытанне знайшоў мясцовы фонд «Адраджэнне-Агра», які стаў ініцыятарам стварэння пятнаццаці пляцовак для паасобнага збору смецця ў Слаўгарадзе і аграгарадках Лясная і Лапацічы.
Хутка ў школе № 1 пачне працаваць яшчэ і інфармацыйны цэнтр, дзе жыхарам раёна не толькі раскажуць аб «новым поглядзе на праблему другаснай сыравiны», але і навучаць эканоміць.

Як растлумачыў кіраўнік раённага фонду «Адраджэнне-Агра» Віталь Варабей, лікбез з дарослымі будуць праводзіць школьнікі-валанцёры. Яны таксама наглядна пакажуць, як з пустазелля, якое застаецца пасля праполкі агарода, зрабіць экалагічны кампост. Арганізатары праекта спадзяюцца, што веды, атрыманыя на «дзіцячых» курсах эканоміі, іх бацькі і суседзі будуць выкарыстоўваць на практыцы. А саміх юных актывістаў руху за чысціню і прыгажосць раёна чакаюць конкурсы на здачу макулатуры і металалома. Пераможцам абяцаюць прызы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter