Бацькi не падрыхтаваны да таго, што iх дзiця – вундэркiнд…

Вынiкi працы па арганiзацыi i правядзеннi iнтэлектуальных спаборнiцтваў сярод навучэнскай моладзi былi падведзены ў Мiнiстэрстве адукацыi

Вынiкi працы па арганiзацыi i правядзеннi iнтэлектуальных спаборнiцтваў сярод навучэнскай моладзi былi падведзены ў Мiнiстэрстве адукацыi.

Ва ўступным слове мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў падкрэслiў важнасць такiх мерапрыемстваў, паказаў iх дзяржаўную значнасць i акрэслiў праблемнае поле, якое выявiлася пасля дэталёвага аналiзу працы з таленавiтай моладдзю. 

Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнадукацыi, сярод iх — стварэнне ўмоў для максiмальнага выяўлення вучняў з высокiм iнтэлек­туальным патэнцыялам сярод сельскiх школьнiкаў, а таксама навучэнцаў вучылiшчаў i каледжаў незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. Патрэбнасць праводзiць мэта­накiраваную падрыхтоўку настаўнiцкага корпуса па пытаннях выяўлення i раз­вiцця адораных дзяцей i навучэнскай моладзi, вывучаць аўтарскi вопыт вядучых педагогаў краiн, вучнi якiх ужо былi пераможцамi розных алiмпiяд. Адзначалася i неабходнасць матэрыяльнага стымулявання такiх педагогаў. 

Акрамя таго, выявiлася яшчэ адна сур’ёзная праблема: патрэбнасць у аказаннi кансультацыйнай дап­а­могi бацькам адораных дзяцей i навучэнскай моладзi, якiя не зусiм падрыхтаваны да таго, што iх дзiця – вун­дэркiнд. Псiхала­гiчнай пад­трымкi патрабуюць i самi ўдзельнiкi алiмпiяд. Яны па­вiн­ны быць загар­таванымi i пад­трых­таванымi да розных стрэсавых сiтуацый, асаблiва на мiжнародных алiмпiядах. 

У заключэнне Аляксандр Радзькоў адзначыў, што праведзеная плённая праца – не завяршэнне, а толькi пачатак напружанай работы з камандамi, якiя паедуць на мiжнародныя алiмпiяды. Iх, дарэчы, у гэтым годзе будзе шэсць: па хiмii (Паўднёвая Карэя), бiялогii (Аргенцiна), матэматыцы (Славенiя), фiзiцы (Сiнгапур), iнфар­матыцы (Мексiка), геаграфii (Аўстралiя). 

Дагэтуль удзел у 16 рэспублiканскiх алiмпiядах прынялi каля 1,5 тысячы навучэнцаў. Вышэйшыя ўзнагароды — дыпломы першай ступенi — атрымалi больш чым 130 маладых людзей. 17 вучняў з сельскай мясцовасцi атрымалi спецыяльны прыз мiнiстра адукацыi Беларусi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter