Бацькава навука

З году ў год на камбайне New Holland б’е рэкорды Уладзімір ЛАПКОЎСКІ. На гэты раз са сваім маладым напарнікам Яраславам РЫЧЫКАМ ён першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня і першым у вобласці — паўтары і дзве тысячы тон. Уладзімір Міхайлавіч у 2008 годзе заняў другое месца ў рэспубліканскіх “Дажынках”. Праз год камбайнер атрымаў каштоўны падарунак — новенькую машыну “Волга” і пачэсную ўзнагароду з рук Прэзідэнта — медаль за працоўныя заслугі.

Сёлета ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна прадэманстравала ўсёй Віцебскай вобласці высокую аператыўнасць на жніве. Гэта гаспадарка дала першы двухтысячны і першы тысячны маладзёжны экіпаж.

З году ў год на камбайне New Holland б’е рэкорды Уладзімір ЛАПКОЎСКІ. На гэты раз са сваім маладым напарнікам Яраславам РЫЧЫКАМ ён першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня і першым у вобласці — паўтары і дзве тысячы тон. Уладзімір Міхайлавіч у 2008 годзе заняў другое месца ў рэспубліканскіх “Дажынках”. Праз год камбайнер атрымаў каштоўны падарунак — новенькую машыну “Волга” і пачэсную ўзнагароду з рук Прэзідэнта — медаль за працоўныя заслугі.

Рэкордныя вышыні малады камбайнер пачынаў браць, што называецца, “з нуля”. Спачатку на старэнькім “Доне” стаў першым у вобласці па намалотах зерня. Пазней перспектыўны камбайнер перасеў на КЗС-10. У 2008 годзе яму даверылі магутны высокапрадукцыйны New Holland.

Зараз Уладзімір Лапкоўскі — бясспрэчны аўтарытэт для сваіх дзяцей, сына-студэнта Аляксея і дачкі-сямікласніцы Юлі.

Аляксей мяркуе пайсці па слядах бацькі і звязаць лёс з працай на зямлі. Ён ужо трэці сезон задзейнічаны на сур’ёзных работах. Спачатку плюшчыў зерне, у мінулым годзе сеў на льноўборачны камбайн, а сёлета ў пары з вопытным камбайнерам Алегам Жой- дзем аднымі з першых у раёне намалацілі першую тысячу тон збожжа. Будучы інжынер упэўнены, што айчынныя КЗСы апошнім часам мала ў чым саступаюць замежнай тэхніцы, а таму менавіта на беларускай пачаў набірацца вопыту.

Гісторыя ж сям’і Лапкоўскіх падобная на многія іншыя. Маладыя былі знаёмы з дзяцінства — нарадзіліся і жылі ў адной вёсцы Казуліна. Пасля службы ў арміі Уладзімір доўга не раздумваў і ўзяў шлюб з прыгажуняй Вольгай. Маладым далі новы дом. У кастрычніку пара адзначыць дваццацігоддзе сумеснага жыцця. Цяпер там “цесна” ад медалёў, падзячных лістоў, узнагарод камбайнера.

Паспявае ён і ў хатніх справах. Разам з жонкай Вольгай Фёдараўнай, якая, дарэчы, таксама працуе брыгадзірам у гэтым жа сельгаспрадпрыемстве, трымаюць агарод і асабістую гаспадарку — кароў і свіней, лішкі малака і мяса здаюць дзяржаве. Насустрач сваім лепшым работнікам ідзе ААТ “Прудзінкі”: дапамагае нарыхтаваць кармы, сена на подсціл, іх бульбяны ўчастак узяты ў севазварот.

А Уладзімір Міхайлавіч пасля дасягнутых перамог працуе па-ранейшаму — на высокі вынік і без лішняга гонару. Перамогі толькі падштурхоўваюць да стваральнай працы.

Ксенія ЯРАШЭВІЧ

НА ЗДЫМКУ: Уладзімір ЛАПКОЎСКІ з сынам Аляксеем.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter