Родители в разводе - как увидеться с внуками?

Бацькі ў разводзе. Як пабачыцца з унукамі?

Ці маюць бабулі і дзядулі законнае права на зносіны з унукамі, калі бацькі гэтых дзяцей у разводзе?
Ці маюць бабулі і дзядулі законнае права на зносіны з унукамі, калі бацькі гэтых дзяцей у разводзе? 
Таццяна ПАРФІНОВІЧ, г. Мінск 

На пытанне адказвае Вікторыя АЛЯКСЕЕВА, адвакат юрыдычнай кансультацыі № 2 Савецкага раёна Мінска

Спрэчкі, звязаныя з выхаваннем дзяцей, з’яўляюцца аднымі з самых вострых. Да-дзеныя праваадносіны рэгулююцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і і пастановай пленума Вярхоўнага Суда ад 30.09.2004 № 11 «Аб практыцы разгляду судамі спрэчак, звязаных з выхаваннем дзяцей». 

У адрозненне ад заканадаўства Расійскай Федэрацыі, у якім нарматыўна замацавана, што права на зносіны з дзіцем маюць дзядуля, бабуля, браты, сёстры і іншыя сваякі, наш заканадавец скараціў спіс дадзеных сваякоў, уключыўшы ў яго толькі дзеда і бабку. Гэта не азначае, што іншыя сваякі пазбаўлены магчымасці зносін з дзіцем, але яны не маюць права патрабаваць прадастаўлення ім такiх зносін. Так, згодна з ч. 1 арт. 78 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і дзед і бабка маюць права на зносіны з унукамі. Пры гэтым гаворка ідзе менавіта пра права на зносіны, а не пра абавязак. Калі дзед і бабка не жадаюць мець зносіны з дзіцем, то прымусіць іх да гэтага нельга. 

Што ж рабіць, калі, напрыклад, былая нявестка або былы зяць чыняць перашкоду ў ажыццяўленні дадзенага права? У адпаведнасці з ч. 2 арт. 78 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ў выпадку адмовы бацькоў, апекуноў, папячыцеляў дзіцяці ад прадастаўлення дзеду і бабе магчымасці мець зносіны з унукамі парадак зносін вызначае суд, за вы-ключэннем выпадкаў, калі такія зносіны не адпавядаюць інтарэсам дзіцяці. 

Заканадаўца не замацоўвае неабходнасці звяртацца ў органы апекі і папячыцельства пры ўзнікненні падобных спрэчак. Але паколькі адной з задач органаў апекі і папячыцельства выступае абарона асабістых і маёмасных правоў і законных інтарэсаў дзяцей, а зносіны з дзедам і бабуляй мяркуюцца менавіта ў інтарэсах дзяцей, то зацікаўленыя сваякі маюць права звярнуцца ў дадзеныя органы. 

Ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да непаўналетніх асоб ускладаецца на ўпраўленнi (аддзелы) адукацыi раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі ў гарадах з раённым дзяленнем. Калі бакі не змаглі дамовіцца мірна, то дзед і бабка маюць права звярнуцца ў суд з іскам аб ліквідацыі перашкод у зносінах з унукамі. Дадзеная іскавая заява падаецца ў суд па месцы жыхарства адказчыка (аднаго з бацькоў ці іншай асобы, якая чыніць перашкоды ў зносінах з унукамі) і абкладаецца дзяржаўнай пошлінай. Калі дзед і бабка пражываюць асобна, то дадзенае патрабаванне можа быць заяўлена асобна кожным з іх.

Паколькі такая спрэчка адносіцца да спрэчак, звязаных з выхаваннем дзяцей, то на яе распаўсюджваюцца ўсе патрабаванні, якія вынікаюць з дадзенай катэгорыі спраў. Да ўдзелу па справе прыцягваецца орган апекі і папячыцельства, які дае сваё заключэнне па сутнасці спрэчкі. Судом пры вынясенні рашэння ўлічваюцца ўзрост дзіцяці, яго прыхільнасць да дзеда і бабкі, іншых членаў сям’і, якія пражываюць сумесна з дзедам і бабуляй, умовы іх жыцця, стан здароўя, а таксама іншыя абставіны. Пры гэтым павінна ўлічвацца жаданне дзіцяці, якое дасягнула дзесяці гадоў. 

У некаторых выпадках судом можа быць пры-значана судова-псіхалагічная экспертыза.

Аднак калі падобныя зносіны не адпавядаюць інтарэсам дзіцяці, то суд можа адмовіць у заяўленых патрабаваннях. Напрыклад, гэта можа мець месца ў выпадку злоўжывання дзедам або бабкай спіртнымі напоямі, вядзення асацыяльнага ладу жыцця, пакiдання дзяцей без нагляду, неналежнага догляду.

У рашэнні суда паказваюцца час (колькасць сустрэч у месяц, на тыдзень, у выхадныя, колькасць гадзін), месца (у доме маці, бацькі, бабулі і дзеда, у школе, у дзіцячым садзе і г.д.) і парадак зносін з унукамі. Бакі могуць заключыць міравое пагадненне. Тут варта звярнуць асаблівую ўвагу, што рашэнне суда (міравое пагадненне) з’яўляецца абавязковым не толькі для аднаго з бацькоў, які рабiў перашкоды ў зносінах з унукамі, але і для саміх дзеда і бабкі. У выпадку парушэння парадку зносін бакамі можа быць распачата выканаўчая вытворчасць, у выніку чаго гэтыя зносіны будуць кантралявацца судовым выканаўцам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter