Жыхар Рэчыцы стварыў у сваёй кватэры міні-плантацыю канапель.
Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Рэчыцкага РАУС, якія заспелі 26-гадовага хлопца за крымінальным заняткам, канфіскавалі цэлых 20 раслін. Цікава, што «батанік» вырошчваў наркатычную культуру па ўсіх агратэхнічных правілах, веды аб якіх атрымаў у аграрна-тэхнічным ліцэі.