Бары не любяць сухастою

Прыдуманы  зман,  што  лес  расце  сам  па  сабе.  Яго  неабходна  пасадзiць,  дагледзець,  каб  тоненькая,  кволая  хваiнка  выструнiлася  праз  80—100  гадоў  у  гонкую  карабельную  сасну

Прыдуманы  зман,  што  лес  расце  сам  па  сабе.  Яго  неабходна  пасадзiць,  дагледзець,  каб  тоненькая,  кволая  хваiнка  выструнiлася  праз  80—100  гадоў  у  гонкую  карабельную  сасну 

Лайдакам у лесе рабiць няма чаго. Ён iх не любiць так, як i сухастой – толькi расцi дрэвам i працаваць людзям замiнае. Кожнаму дрэву патрэбны цёплыя, мазолiстыя i шурпатыя, як кара, рукi. Такiя вельмi запатрабаваныя i ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Ушацкi лясгас”. 

Прывольна на плошчы больш як 70 гектараў раскiнулiся ўладаннi мясцовай лясной гаспадаркi. У сямi яе ляснiцтвах працуюць трыста чалавек, укладваючы ў кожнае дрэўца душу. 

Цi назiралi вы калi-небудзь, як хутка зарастае ўсялякiм кустоўем пустуючая зямля, ператвараючыся на вачах з хлебнай нiвы ў няўдобiцу? Такiх зямель было перададзена лясгасу 20 тысяч гектараў. “Для чаго?” – запытаеце. А для таго, каб на месцы хмызнякоў зашумелi бары. 

— Наша задача, — расказвае галоўны ляснiчы Канстанцiн Баратынскi, — не толькi браць тое, што вырасла. Галоўнае – узнавiць узятае. I ў гэтым плане лес — неацэнны скарб. Калi нафта, вугаль, газ, напрыклад, вычэрпваюцца, то пры ўмелым гаспадараннi лясы могуць служыць людзям бясконца. 

Мэтанакiравана, планава, згодна з вызна­чанымi вучонымi напрамкамi працуе калектыў, сочыць за балансам вырубленага i адноўленага. У iдэале павiнна быць 20 працэнтаў спелых лясоў, 20 – выспяваючых, 20 – сярэдняга ўзросту i 20 – маладняку. Добра ўжо тое, што ў наяўнасцi 10 працэнтаў спелага i 30 — даспяваючага лесу. Гэта значыць, на­рыхтоўкi драўнiны не спыняцца. 

Прадпрыемства працуе з прыбыткам. Iдзе ўшацкая лесапрадукцыя i на экспарт. 

Разам з маладымi лясамi растуць ды­настыi. Так, Касарское ляснiцтва шмат гадоў паспяхова ўзначальваў Алег Сцяпа­навiч Рахманенка. Сёння тут верха­водзiць яго сын Мi­калай. У апошняга два сыны. Ёсць надзея на працяг бацькавай справы. 

Добра працуюць ў калектыве галоўны бухгалтар Любоў Лабызнава, эканамiст Валянцiна Шах, вадзi­целi Пётр Палонскi i Анатоль Кiрпiчонак, галоўны механiк Ва­сiль Фамiн, механiк Уладзiмiр Клачок. 

Ушацкi лясгас занесены на раённую Дошку гонару. У абласным конкурсе па добра­ўпа­радкаваннi тэрыторыi першае месца заняло Кублiцкае ляснiцтва. 

Хораша ў лесе ў любую пару года. Маўклiвым ён не бывае нiколi. Зiмой над iм стаiць дым ад кастроў на лесасеках, чуецца гоман дрывасекаў. Летам ён поўнiцца галасамi зборшчыкаў грыбоў, ягад, лекавых раслiн. Працуюць нарыхтоўчыя пункты. А вясной схiляюцца над дзялянкамi людзi з маленькiмi саджанцамi ў руках. У дазволены час многiя аматары палявання бяруць пуцёўкi ў паляўнiчыя ўгоддзi. Нядаўна клопатаў прыбавi­лася: лясгасу аддалi ў арэнду два возеры. Будзе рыбка малая i вялiкая да стала рабочых. А яшчэ на лясгасаўскiм пчальнiку ля адной з вёсак Глыбачанскага сельсавета з вясны да восенi гудуць пчолы. 

Расказ пра справы ўшацкiх лесаводаў будзе не завершаны, калi не сказаць пра цяперашняга дырэктара лясгаса Аляксандра Рудасава. Яму, дарэчы, напярэдаднi юбiлею вобласцi ўручана ганаровая грамата аблвыканкома за значны асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Вiцебшчыны. 

...Iду прыцiшанай хадой па лясгасаўскай вулiцы. Лясгасаўскай у поўным сэнсе слова, бо носiць яна iмя былога легендарнага свайго дырэктара Мiкалая Дарафеевiча Бабаедава. 

Верыцца: вечна шумець беларускiм лясам i, вобразна кажучы, аднаму з iх падлескаў пад назвай Ушацкi лясгас! 

На здымку: тут пачынаецца лес. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter