“Бародаўка” на тратуары

Пару гадоў таму на аўтобусным прыпынку каля станцыі метро “Пятроўшчына” зрабілі рамонт пакрыцця. Добрая справа. Ды вось толькі нешта не падразлічылі. Сярод ідэальна выкладзенай тратуарнай пліткі з’явіўся “выраст” металічнай трубы з камунікацыі дыяметрам 30 см і вышынёй 7 см. Добра было б дзе-небудзь у баку, дык не — на прахадным месцы, дзе пасажыры ў спешцы бягуць, каб ускочыць у аўтобус ці тралейбус. Гэта пастаянна дзеючая небяспека зачапіцца за гэты выступ, зваліцца і атрымаць траўму. Асабліва ў цёмны час сутак.

Лявон Дзяркач, Мінск
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter