Барані мяне, мой абярэг

У абрадавай практыцы беларусаў вельмі шырокае распаўсюджанне атрымалі разнастайныя абярэгі, сярод якіх былі адмысловыя рытуальныя дзеянні, напрыклад маляванне кола, абходы двароў, выкліканне дажджу і г. д.; рытуальныя атрыбуты: калядная вада, грамнічная свечка і г. д. Функцыянальна блізкімі да абярэгаў з’яўляюцца амулеты — прадметы, якія, каб засцерагчыся ад няўдач і благога вока, насілі пры сабе на ланцужку, вяровачцы на шыі, прышывалі да вопраткі, закладвалі за адвароты шапкі. Амулеты прызначаліся людзям, дзецям, хатняй скаціне, птушкам. Нярэдка амулеты перадаваліся ў спадчыну.

Самым распаўсюджаным абярэгам сярод усходніх славян была чацвярговая соль. З тканіны чырвонага колеру шылі невялікі мяшочак, туды сыпалі некалькі драбінак асвячонай на “сямі вятрах” солі. Такі амулет насілі пры сабе на працягу ўсяго года — ад Вялікадня да Вялікадня.
Шэраг раслін, напрыклад часнок, горкі перац, крапіву, хутчэй за ўсё за “пякучасць” або рэзкі пах эфірных алеяў, таксама лічылі магутным сродкам ад нячыстай сілы.
Нашы продкі рабілі амулеты з ваўчынага або мядзведжага ікла, поўсці або шкуры гэтых жывёлін.
У абрадавай практыцы славян адным з самых надзейных абярэгаў лічылі вострыя прадметы. Так, іголка або шпілька занялі ў гэтай якасці сваё сталае месца на споднім баку вопраткі.
У беларускай народнай культуры чырвоны колер заўсёды сімвалізаваў сталасць, нараджэнне, жыццё. Таму вопратка славян заўсёды маркіравалася арнаментам чырвонага колеру па лініі каўняра, на плячах, грудзях і абавязкова на жываце. Стужкі, паясы, ніткі чырвонага колеру, якія завязвалі пад вопратку, павязвалі на руку, шыю, пояс, ва ўсе часы лічыліся надзейнымі абярэгамі чалавека. Завушніцы і пярсцёнкі з чырвоным каменем таксама здольны выконваць ахоўную функцыю.
З прыходам хрысціянства да амулетаў сталі адносіць ладанкі — невялікія ёмістасці або мяшочкі, у якіх захоўвалі ладан, воск, невялікую частку мошчаў святых і да т. п. Адным з наймацнейшых абярэгаў стаў нацельны крыжык.
Для хатняй жывёлы надзейным абярэгам лічылі званок, “вадкае срэбра” — ртуць, якую залівалі ў рог карове.
Для хатняй птушкі абярэгам служыў “курыны бог” — плоскі камень з дзірачкай прыроднага паходжання, які вешалі на ўваходзе ў хлеўчык.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter