Племянник Фрэнка Синатры выступит в Бресте во второй раз

Баль пад гітару

Італьянскі гітарыст Том Сінатра, напэўна, вядомы не менш за свайго дзядзьку — знакамітага амерыканскага спевака і шоумена. Том займаецца музыкай з пяці гадоў. Іграе на гітары, раялі, скрыпцы, мандаліне. У яго рэпертуары аўтарскія кампазіцыі і сусветныя хіты ў гітарнай апрацоўцы, тэмпераментныя творы ў стылі фламенка, лаціна, італьяна. У год Том Сінатра дае ад 30 да 60 канцэртаў. У пачатку 2019-га гітарыст упершыню выступіў у нашай краіне — падчас XXXI Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары». Тады Том прызнаўся:

фото БЕЛТА


— Я аб’ехаў з канцэртамі ўсю планету, а вось у Беларусі да гэтага часу не быў, хоць у мяне ёсць сябры беларусы. Інтуіцыя ніколі не падманвае — яна падказала, што мне ў вас спадабаецца. І я прыслухаўся да свайго ўнутранага голасу. За два дні ня­многае паспеў убачыць, але скажу, што мяне вельмі прыцягвае Брэст. Гэта культурны еўрапейскі горад, што зразумела нават з першага погляду. Паслухаў ваш гімн — вельмі моцная мелодыя, нават паспрабаваў сыграць яго на гітары. Ужо разумею, што хачу сюды вярнуцца яшчэ раз, каб паглядзець Палессе. Хачу пабываць у музеях, пазнаёміцца з вашымі паэтамі і музыкантамі.

Том Сінатра паабяцаў вярнуцца ў Брэст і стрымаў сваё слова. Жыхары і госці горада змогуць пачуць музыканта на XVII Берасцейскім канцэрце-балі, які пройдзе 28 ліпеня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы ў гонар святкавання 75-й гадавіны вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сваю чаргу арганізатары абяцаюць, што Сінатра будзе выступаць на працягу дзвюх гадзін. Ён плануе іграць на класічнай і электрагітары, а таксама на мандаліне.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter