Багушэвіцкія амбіцыі

– Cёлета мы маем намер стварыць не толькі важкі запас травяністых кармоў, але і павысіць рэнтабельнасць зерневых культур, — гаворыць галоўны аграном ААТ “Багушэвічы” Бярэзінскага раёна Іван ТАРАСЕНЯ.

 — Якасна падрыхтавалі да палявых работ тэхніку, пасяўны матэрыял, назапасілі дастаткова мінеральных угнаенняў, павысілі свае веды і механізатары.

Усё гэта дазволіла арганізавана пачаць і правесці сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых культур.

Задачу атрымаць па 34 цэнтнеры на круг багушэвіцкія сейбіты лічаць рэальнай.

НА ЗДЫМКАХ: за засыпку збожжа адказвае Віктар КОРЗУН; насенне будучага ўраджаю ў руках галоўнага агранома Івана ТАРАСЕНІ.

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter