Ажываюць аддаленыя вёскі

Ёсць нагода ўспомніць пра экспедыцыю рэдакцыі газеты “Рэспубліка” па рацэ Заходняй Дзвіне пад назвай “ОСВОБОЖДЕНИЕ: Победа. Память. Патриотизм”. Яхта “Газета “Рэспубліка” стартавала ў гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна і за тры тыдні прайшла па вадзе 350 кіламетраў да мяжы з Літвой. Калі памятаеце, тады “рэспубліканцы” клапаціліся і аб паляпшэнні інфраструктуры, умоў нашага жыцця згодна з праграмай “Чысты дом – Беларусь!”. Па водгуках мясцовай улады і насельніцтва, патрыятычная экспедыцыя ў добрым сэнсе ўскалыхнула “застойныя працэсы” ў глыбінцы. У тым жа Віцебскім раёне сёння імкліва развіваецца сучасная інфраструктура. Паблізу старту нашай экспедыцыі, у вёсцы Рабава Суражскага гарпасялковага Савета, нядаўна адкрыўся Дом сацыяльных паслуг. У жыхароў вёскi ёсць магчымасць у адным месцы атрымліваць комплекс паслуг: здаць у рамонт складаную бытавую тэхніку, набыць патрэбныя лекі, пастрыгчыся ці пагаліцца... Прыклад ужо не адзінкавы. Комплексы сацыяльных паслуг мэтанакіравана развіваюцца якраз у глыбінцы. Старшыня Віцебскага райвыканкома Іван Вазьміцель і яго апарат паляпшэнне жыцця людзей у аддаленых вёсках ставяць на першы план. Такой мадэлі дамы сацыяльных паслуг дзейнічаюць у аддаленых вёсках Кавалёва, Ляхі, Шаркі, прапрацоўваюцца новыя адрасы ажыўлення вёсак у басейне Прыдзвіння.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter