Айчыннае танней

Такая прыемная з’ява назiраецца ў Гарадку...

Такая прыемная з’ява назiраецца ў Гарадку. Унiверсам на вулiцы Баграмяна ў райцэнтры вабiць пакупнiкоў тым, што замест дарагой замарожанай польскай гароднiны ў продажы з’явiлiся амаль удвая таннейшыя айчынныя вiтамiнныя сумесi.

Для большай зручнасцi яны раскла-дзены ў спецыяльныя кантэйнеры, дзе падтрымлiваецца зададзеная тэмпература.

А нядаўна ў райцэнтры адкрыўся вельмi патрэбны спецыялiзаваны магазiн “Тэхнiка ў быце”. Ён таксама напаўняецца пераважна айчыннымi таварамi, якiя iстотна таннейшыя за замежныя аналагi i не ўступаюць iм па якасцi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter