Авіямост Германія – Таргуны

У канцы мінулага тыдня быў пастаўлены ў строй апошні пасяўны агрэгат «Амазоне». Запчасткі для яго даставілі самалётам з Германіі.

Поўнасцю падрыхтваны да сёлетняй пасяўной тэхніка і прычапны інвентар у ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна

У канцы мінулага тыдня быў пастаўлены ў строй апошні пасяўны агрэгат «Амазоне». Запчасткі для яго даставілі самалётам з Германіі.

Як паведаў дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Тулоўскі, 13 энерганасычаных трактароў укамплектаваны экіпажамі для двухзменнай работы. На 100 працэнтаў гаспадарка забяспечана каліем і азотам, вырашана пытанне па фосфары. Насенне, эліта і суперэліта, завезена з Інстытута земляробства.

Усяго трэба будзе пасеяць шэсць тысяч гектараў зерневых.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter