У гонар амерыканскай спявачкі Джэніфер Лопес вучоныя назвалі вадзянога кляшча

Асцярожна — Лопес!

У гонар амерыканскай спявачкі Джэніфер Лопес вучоныя назвалі вадзянога кляшча. Нічога сабе падарунак! Адна справа, калі тваім імем называюць гатункі кветак, зоркі, шыкоўныя яхты або самалёты, і зусім іншая, калі яго выкарыстоўваюць для назвы новага віду паразітаў.

Спецыялісты, якія выявілі кляшча, прызналіся, што назвалі яго ў гонар Джэй Ло таму, што, калі пісалі навуковы артыкул аб сваім адкрыцці, якраз слухалі яе песню.

Можа, Джэніфер і не варта надта крыўдзіцца на біёлагаў? Тым больш, яна не адзіная, хто трапіў у “святцы” вучоных. Да прыкладу, імем фронтмэна Rolling Stones Міка Джагера названы трылабіт Aegrotocatellus jaggeri, а імем Боба Марлі — ракападобны марскі паразіт Gnathia marleyi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter