В Витебске начинается праздник академической музыки

Асалода для слыху

З 3 па 17 снежня ў гора­дзе на Заходняй Дзвіне прой­дзе ХХХII Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага. Усяго запланаваны чатыры канцэрты.

Фото  pexels.com

Сёння традыцыйны форум распачне канцэрт таленавітых выкладчыкаў і навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага. Многія з іх з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.


У нядзелю, 5 снежня, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю — перад віцебскай публікай выступіць пераможца XV Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага, лаўрэат міжнародных конкурсаў расійскі піяніст Дзмітрый Маслееў. У праграме вечара — творы С. Рахманінава, Дз. Шастаковіча, А. Хачатурана, М. Равеля і М. Петухова.

Несумненна, запомніцца слухачам і выступленне 10 снежня Дзяржаўнага камернага аркестра. Заслужаны калектыў краіны пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова і лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў (фартэпіяна) парадуюць слухачоў музыкай І. Баха, А. Рэспігі і В. Воранава.

У дзень закрыцця фестывалю, 17 снежня, высту­піць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кі­раў­ніцтвам Аляксандра Анісімава. Прагучаць творы І. Стра­вінскага, І. Баха, Г. Гендэля і І. Брамса.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter