Што адбываецца на рынку валютных дэпазітаў

Арыя долара становіцца цішэй

Больш за паўтара года беларусы працягваюць здымаць свае валютныя зберажэнні. Трэнд на паніжэнне стаў устойлівым, зрэшты, менавіта гэтага і дамагаўся Нацбанк апошнія некалькі гадоў. Адток валютных «заначак» з банкаў — вынік дэдаларызацыі эканомікі. Па стане на 1 ліпеня доля замежнай валюты ў саставе шырокай грашовай масы склала 66,2%. Год таму гэтая лічба была значна вышэй.

Сёння банкам нявыгадна прыцягваць валютныя дэпазіты

Зніжэнне ўзроўню даларызацыі эканомікі — заслуга Нацыянальнага банка, не скрываюць фінансавыя аналітыкі. Да пазітыўных тэндэнцый прывёў цэлы комплекс мер. Напрыклад, дэпазітная палітыка: дэпазіты ў замежнай валюце становяцца ўсё менш выгаднымі. Стаўкі цяпер ледзь перавышаюць узровень інфляцыі долара, і пры гэтым у выпадку размяшчэння сродкаў менш чым на 2 гады даводзіцца плаціць падаходны падатак, што яшчэ больш зніжае эфектыўную стаўку. З улікам курсавых ваганняў прыбытак у доларавым эквіваленце атрымліваецца не заўсёды, але дзякуючы ўвядзенню «доўгіх» укладаў аператыўна пераводзіць грошы з рублёў у валюту і тым самым правакаваць адток рублёў стала больш складана. Такім чынам, устойлівасць рублёвых пасіваў банкаў значна павысілася.

Акрамя таго, фінустановам цяпер і самім не вельмі выгадна прыцягваць замежную валюту: у гэтым годзе Нацбанк ужо двойчы павышаў нарматывы абавязковых рэзерваў для банкаў па валютных сродках. Калі ў мінулым годзе банкі былі абавязаныя рэзерваваць 7,5% сродкаў як па валюце, так і па рублях, то сёння для рублёў нарматыў паніжаны да 4%, а для валюты — павышаны да 15%. Выходзіць, што, прыцягваючы рублёвы ўклад, банк атрымлівае ў распараджэнне амаль усю суму, а прыцягваючы валютны — толькі 85% сродкаў. Відавочна, што банкі цяпер сталі больш актыўна крэдытаваць у рублях. Доля валютных крэдытаў у агульным аб'ёме крэдытаў, выдадзеных банкамі, скарацілася да 54,8% на 1 мая 2017 года. Акрамя таго, зніжэнню даларызацыі спрыяе рост даверу да нацыянальнай валюты.

Нагадаем, рэалізацыя асноўных мерапрыемстваў плана дэдаларызацыі эканомікі прадугледжана ў 2017 — 2018 гадах. Раней намеснік Старшыні Праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц тлумачыў, што запаволенне інфляцыйных працэсаў, больш высокая даходнасць па дэпазітах у нацыянальнай валюце, стабільная сітуацыя на валютным рынку, якая сведчыць аб зніжэнні валютных рызык у краіне, фарміруюць для гэтага спрыяльны фон.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter