Аршанскiя вандроўкi

Героі і прывіды старога места: Орша святкуе 950-годдзе

Спаўняецца 950 гадоў з даты першай згадкі ў летапісе пра Оршу. Гісторыя старажытнага горада захоўвае шмат цікавых старонак пра падзеі розных часоў. Перагорнем толькі некаторыя з іх і ўзгадаем пяць кропак на карце горада, куды варта абавязкова завітаць, бываючы там.

Будынак Аршанскага езуіцкага калегіума — адна з самых пазнавальных славутасцяў горада.

Ноч Напалеона


Адна з самых вядомых славутасцяў Оршы — езуіцкі калегіум, помнік архітэктуры ХVII стагоддзя. Пачатак яго гісторыі адносіцца да 1590 года, калі канцлер ВКЛ Леў Сапега у самым цэнтры Оршы пабудаваў першы ў горадзе каталіцкі касцёл. Калегіум адкрыўся пры ім у 1612-м.

Асноўнай дзейнасцю езуітаў было выхаванне, у тым ліку і свецкай моладзі. Адукацыя ў 5-класнай публічнай школе пры Аршанскім калегіуме прыраўноўвалася да вышэйшай. Навучанне было бясплатным. На поўным утрыманні знаходзіліся дзеці навакольных беднякоў, а нашчадкі заможных бацькоў плацілі толькі за стол, асвятленне і пансіён. Вывучалі ў школе антычныя мовы, логіку, філасофію, рыторыку, матэматыку, гісторыю і іншыя навукі, вучыліся спевам і музыцы. Пры калегіуме працаваў школьны тэатр, пра што сведчыць так званы «Аршанскі кодэкс» — рукапісны зборнік барочных інтэрмедый XVII стагоддзя. 

Цікавы факт: у ноч з 7 на 8 лістапада 1812 года ў будынку калегіума спыняўся, адступаючы ад Масквы, французскі імператар Напалеон, а справаздачу аб падрыхтоўцы правіянту для арміі перад ім трымаў інтэндант Анры Бейль. Той самы, вядомы пасля пад літаратурным псеўданімам Стэндаль. Дарэчы, у яго знакамітым рамане «Чырвонае і чорнае» апісваецца калегіум. У Оршы цешаць надзею, што мясцовы.

У 1820-я гады на тэрыторыі Расійскай імперыі дзейнасць ордэна езуітаў была пад забаронай, і аршанская калегія працу скончыла. З таго часу пачалося разбурэнне пабудоў, у тым ліку канчаткова знік касцёл Архангела Міхаіла, які езуіты ўзводзілі 27 гадоў. Аб колішняй велічы касцёла сёння сведчыць толькі абрыс яго падмурка, выкладзены чырвонай пліткай перад калегіумам.

На працягу 147 гадоў — з 1842-га па 1989-ы — у будынку калегіума была турма. Новае жыццё ў яго сценах пачалося пасля рэстаўрацыі ў 2008-м.

Буквар Спірыдона Собаля быў невялікага памеру і лёгка памяшчаўся ў кішэні.

Рагвалодаў камень


На пляцоўцы каля ўваходу ў Музей гісторыі і культуры Оршы нельга не звярнуць увагу на паўтараметровы валун, які выступае з зямлі, з выбітым крыжом і надпісам. Гэта — паменшаная копія славутага Рагвалодавага каменю — помніка эпіграфікі XII стагоддзя.

Велізарным валунам, так званым Барысавым камяням да прыняцця хрысціянства пакланяліся язычнікі. У першай трэці XII стагоддзя па загадзе полацкага князя Барыса Усяславіча на валунах пачалі высякаць крыжы і тэкст: «Госпадзе, дапамажы рабу свайму Барысу». Лічылася, што пасля гэтага язычніцкія святыні назаўжды гублялі сваю сілу. Тое ж самае рабіў і друцкі князь Рагвалод, сын Барыса. На аршанскім камені высечана дакладная дата. Год 6679-ы ад стварэння свету — гэта 1171 год з нараджэння Хрыстова. 

Рагвалодаў камень ляжаў каля вёскі Дзятлава, недалёка ад Оршы. Даўжыня яго была да 3 метраў, шырыня — 2,4 метра. Вучоныя падлічылі вагу — 24 тоны! Калісьці над валуном стаяла царква. У пачатку 1930-х гадоў на хвалі ваяўнічага атэізму не стала яе, а ў 1936-м знішчылі, узарвалі і Рагвалодаў камень. 

Паменшаную яго копію ўстанавілі ў Оршы ў 1998 годзе да Дня беларускага пісьменства. Глыбу для памятнага знака прывезлі з Барані.

Радзіма першага буквара


На ўскраіне Оршы ў месцы зліцця Дняпра і Куцеінкі размешчаны Свята-Богаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр. Адлік яго гісторыі — з 1623 года. У часы свайго росквіту — першая палова XVII стагоддзя — манастыр меў высокі статус лаўры. У ім жылі каля 200 манахаў, якія славіліся сваім майстэрствам. З Куцеінскага манастыра ў Маскву накіроўваліся лепшыя разьбяры па дрэве, цесляры, муляры, чаканшчыкі, гравёры. Яны працавалі ў Зброевай палаце Крамля, аздаблялі цэрквы ў Ізмайлаве і Каломенскі царскі палац.

Манастыр быў вядомы і сваёй друкарняй. Яе заснаваў запрошаны з Магілёва асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль. У куцеінскай друкарні было выдадзена каля 20 кніг агульным тыражом больш за 500 асобнікаў — значная колькасць для таго часу. Менавіта тут ў 1631 годзе Спірыдон Собаль выпусціў першы беларускі буквар. 

Праз стагоддзі ацалеў толькі адзін асобнік буквара, ён захоўваецца ў Львове. А ў Музейным комплексе гісторыі і культуры Оршы можна ўбачыць яго факсімільную копію, яна цалкам адпавядае арыгіналу.

У госці да Караткевіча


Усё пачалося з Оршы. Тут нарадзіўся, вучыўся і вырас Уладзімір Караткевіч. Тут каля паўгода жыў незадоўга да сваёй смерці. Гэтаму гораду прысвячаў вершы.

Музей Уладзіміра Караткевіча — месца ўнікальнае. Ужо нават таму, што ў першай яго зале 26 лістапада 1930 года нарадзіўся будучы класік нашай літаратуры. Гэты самы будынак у той час быў гарадской радзільняй. 

У экспазіцыі ўзноўлены фрагмент кабінета мінскай кватэры пісьменніка. Прадстаўлена і абстаноўка пасляваеннага дома на вуліцы Касманаўтаў: плеценае крэсла, яго Караткевіч прывёз у Оршу з Кіева, дзе вучыўся ва ўніверсітэце, шафа і нават родныя аконныя рамы. На бачным месцы — самаробны латуневы самавар. Дзіўны і рэдкі прадмет — топка ўнутры. Караткевіч прывёз яго з нейкага падарожжа, пасля заўсёды браў з сабой у вандроўкі.

Дакументы, рукапісы, першыя вершы і знакамітыя кнігі, малюнкі, перапіска, фатаграфіі, карціны, скульптуры. Караткевіч тут паўсюль: юны, малады, сталы, задуменны, усмешлівы, сумны… 

Млынар і русалка


Будынку вадзянога млына, у якім размяшчаецца Аршанскі этнаграфічны музей, ужо 115 гадоў. І гэта, калі лічыць ад часу з’яўлення цаглянай пабудовы ў 1902-м. А драўляны млын стаяў на гэтым месцы яшчэ раней. Аршанскі млын — помнік прамысловай архітэктуры. 

Па прамым прызначэнні млын працаваў да 1960 года, пакуль у горадзе не пабудавалі млынакамбінат. Пасля ў ім былі склады. А ў 1995-м пасля рэканструкцыі ў будынак пераехаў музей. Ад старадаўняга млына ў ім засталіся толькі сцены і частка апорных бэлек, але антураж створаны адпаведны. Тут усё дыхае мінулым. У экспазіцыі — калекцыі старадаўняй керамікі і знакамітай копыскай кафлі, традыцыйныя касцюмы, вышываныя ручнікі, шматлікія прадметы колішняга сялянскага побыту. Самы стары экспанат — фрагмент каменнай таркі для зерня, датуецца III стагоддзем да нашай эры. 

Кажуць, што часам вечарамі ў музеі чуваць, як рыпяць масніцы, хоць ніхто ў памяшканні не ходзіць. Тлумачаць: у млыноў і іх гаспадароў здаўна рэпутацыя сумніўная, лічылася, без нячыстай сілы яны не абыхо-   дзяцца, інакш — як кола без прыпынку круціцца, а млынар без стомы мяшкі на сабе цягае? Вось і пра тутэйшы млын ёсць некалькі легенд. Адна з іх — пра русалку, якая часам з-пад моста ў цемры маладых людзей да сябе зазывае. Праўда, хавацца ёй зараз няма дзе — штучна створаны канал пад млынам цяпер асушаны. А вось цагляны арачны мост — ёсць, яму таксама ўжо 115 гадоў. Вельмі трывалае збудаванне — дзейнічае дасюль і сучасны транспарт вытрымлівае. Не інакш тыя самыя млынавы дзівосы.

svirko@sb.by

Аўтар выказвае падзяку супрацоўнікам Музейнага комплексу гісторыі і культуры Оршы за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Светлана
Как приятно читать о своём родном городе. Нам уже 950 лет... Я была совсем маленькой, когда отмечалось 900-летие, у меня даже сохранился значок, выпущенный к этой дате и купленный моим отцом. Можно сказать, что раритет.
Мне хорошо знакома история описанных в статье мест. Семь лет я ходила в музыкальную школу вдоль высоченного забора с колючей проволокой наверху, за которым располагалась тюрьма строгого режима (так называемая "шестёрка"). И только в года перестройки я узнала, что тюрьма располагалась на месте иезуитского коллегиума. За десятилетие место преобразилось, и теперь молодые люди не верят, что на этом месте когда-то располагалось такое мрачное учреждение.
В неменьшем запустении находился и комплекс Кутеинского монастыря, на его территории была автошкола. Музей В.Короткевича тоже создавался на моих глазах, я знаю художников, принимавших участие в его оформлении, на долгие годы он стал местом творческих встреч для поэтов, писателей и бардов, да просто для всех увлечённых жителей нашего города.
Орша очень преобразилась в 2008 году, когда в ней проходили "Дажынкi", и теперь каждый год город всё больше хорошеет, как будто и нет за плечами девяти с половиной столетий. Мне очень нравится герб нашего города, его использовали ещё во времена Речи посполитой. Он был получен одновременно с Магдебургским правом. Фигуры, изображённые на нём, имеют глубокий, я бы сказала, сакральный смысл.
Приглашаю в нашу древнюю и с каждым годом всё больше молодеющую Оршу. Я очень люблю этот город, в котором родилась и которому верно служу.
Піліп Зканапель
Усе так. Толькі вось на адну вядомую бітву забыліся. Відаць, наўмысна...
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости