Арсенал

У жыхара Гомельшчыны канфіскавалі кулямёт, абрэз і вінтоўкі

У жыхара Гомельшчыны канфіскавалі кулямёт.

Цэлы арсенал халоднай і агнястрэльнай зброі выявілі праваахоўнікі на падворку жыхара вёскі Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. У пабудовах вяскоўца былі прыхаваны танкавы кулямёт ПКТ калібру 7,62, выпушчаны ў 70-х гадах мінулага стагоддзя, аўтамат Калашнікава, абрэз паляўнічай стрэльбы ІЖ-17 дванаццатага калібру, два штык-нажы і вінтоўкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Міліцыянеры высвятляюць, з якой мэтай так сур’ёзна ўзбройваўся 46-гадовы мужчына і якім чынам зброя трапіла на сельскі падворак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter