Стеклянный купол увенчал арку на въезде в Могилев со стороны минской трассы

Аркі важны праект

На наступным тыдні будзе завершана будаўніцтва аркі на ўездзе ў Магілёў.

Арка ўжо стала адной з візітных картак Магілёва.
Гэты аб’ект — частка капрамонту і мадэрнізацыі самой шашы. Манументальны будынак ужо атрымаў канчатковую афарбоўку і шкляны купал у металічных канструкцыях, які вянчае герб горада. А на сценах з’явіліся выявы ордэнаў Леніна і Вялікай Айчыннай вайны, якія горад атрымаў за значны ўклад у вызваленне краіны ад фашысцкіх захопнікаў і пасляваенны прарыў у адраджэнні народнай гаспадаркі. Галоўны архітэктар Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Скачак дадаў:

— Тут яшчэ ёсць надпіс, што арка пабудавана да 750-гадовага юбілею, які Магілёў адзначыў у мінулым годзе. Наша зямля дала пуцёўку ў жыццё многім знакамітым людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навукі, мастацтва, асветніцтва. І гэтая арка — даніна памяці ўсім тым землякам, якія сваімі талентам, працай, мужнасцю на працягу ўсіх гэтых стагоддзяў памнажалі славу сваёй малой радзімы.

Будаўніцтва аркі, якая яшчэ задоўга да фінішу стала адной з візітных картак Магілёва, заняло каля года. Яе праект стварылі архітэктары «Магілёўграмадзянпраекта», а заказчыкам выступіла УКБ Магілёўскага гарвыканкама. Тэхналогія такой пабудовы, нягледзячы на знешнюю прастату і лёгкасць, даволі складаная. Аднак будаўнікі не падвялі: усе работы зроблены якасна і ў зададзены тэрмін.

Магілёў стане першым у краіне горадам, дзе з’явіцца такі прыгожы і незвычайны аб’ект архітэктуры. Да слова, асабістую лепту ў яго з’яўленне ўнеслі многія магіляўчане, якія ахвяравалі сродкі на будаўніцтва аркі. Мясцовыя прадпрыемствы таксама не засталіся ў баку і ўзялі ўдзел у фінансаванні адной з яркіх і запамінальных візітак  горада. Да добрай справы далучыліся прадпрыемствы і бізнесмены іншых раёнаў Магілёўскай вобласці і нават суседніх. Магілёўскі гісторык і краязнавец Мікалай Барысенка не сумняваецца ў тым, што нашы дзеці і ўнукі за такі сімвал абавязкова скажуць дзякуй:

— Яшчэ да пачатку гэтага будаўніцтва былі спрэчныя моманты наконт таго, ці патрэбна гораду арка. Зараз відавочна, што намаганні па ажыццяўленнi праекта былі апраўданыя. Маж-ліва, у параўнанні з тым жа Парыжам ці Масквой, дзе знаходзяцца адны з самых вядомых  у свеце трыумфальных арак, у Магілёва не такая бурная і насычаная падзеямі гісторыя. Тым не менш у нас ёсць сваё мінулае, свой яркі летапіс падзей, які дастойны адлюстравання ў прыгожым архітэктурным аб’екце. Арка будзе нагадваць аб гэтым не год ці два, а доўгія стагоддзі. І ў нашых нашчадкаў будзе дадатковая нагода для гонару за сваіх продкаў, сваю краіну і свой горад.

markova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter