Арганізавалі ў вёсцы пяць «калгасаў»

У ВЁСЦЫ Прыпернае Глыбоцкага раёна самі жыхары раз і назаўсёды знялі ўсе пытанні з апрацоўкай уласных агародаў. А было гэта так. Гадавалася на ферме каля населенага пункта пяць саўгасных коней. З рэфармаваннем гаспадаркі ад іх вырашылі пазбавіцца. Вось тут і праявіў ініцыятыву старэйшына вёскі Сяргей Храпавіцкі, які падгаварыў жыхароў набыць тых коней ва ўласнае карыстанне. Аднаму чалавеку купіць буланага было не пад сілу, і таму скідваліся грашыма па 5—10 двароў.

На Глыбоччыне бульбу саджаюць талакой

У «калгасе» самога старэйшыны, акрамя яго, аказаліся яшчэ Рэня Калбасіч, Міхаіл Паўловіч, Генадзь Шарабайка і Людміла Брылёнак. Гадуюць жывёлу, як на радоўцы: па аднаму тыдню кожны гаспадар. Па чарзе і карыстаюцца. Праўда, бываюць карэктыроўкі. Калі на падмогу Рэні Калбасіч апрацоўваць агарод прыязджае з Мінска дачка Святлана з мужам, то ім уступаюць чаргу. Акрамя таго, частка сотак насельніцтва вынесена ў агульны севазварот філіяла «За Радзіму» ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод».

А вось у вёсцы Празарокі зладзілі гаспадарчае звяно па абслугоўванні пенсіянераў у складзе Леаніда Фурса і Анатоля Рачынскага. Рабочыя рыхтуюць дровы, ладзяць дахі, чысцяць коміны і займаюцца агародамі, для чаго трымаюць каня. Цяпер вывозяць кампосты на соткі, рыхтуюць глебу. Яны паспяваюць справіцца з заказамі не толькі саміх Празарок, але і навакольных вёсак.

Дзейнічае Празароцкі ўчастак ад Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як паведала работнік гэтай арганізацыі Таццяна Плюта, у самім цэнтры ёсць міні-трактар і конь для абслугоўвання пенсіянераў. Цана — часта сімвалічная. На міні-трактар — 12 тысяч 150 рублёў за гадзіну, а на каня — 31 тысяча 600 рублёў. Інфармацыя змешчана ў раённай газеце. Усе заяўкі, а іх звыш чатырох соцень, распісаны на вясеннюю пасяўную ўжо да 22 мая. Першым пасадзілі днямі бульбу Уладзіславе Белязека і Яўгену Дземянцею.

А масавыя работы на прысядзібных участках на Віцебшчыне пачнуцца ў канцы красавіка — пачатку мая.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter