Арбітр сацыялістычнага спаборніцтва супраць… «ордэна чарапахі»

Як штурмавая брыгада “Калгасніка Беларусі” “адмабілізавала” сяўбу на Кармяншчыне.

 

“У Стара-Дарожскім раёне распачаты масавы рэйд-праверка па падрыхтоўцы да веснавой сяўбы. Рэйдам будзе ахоплена 80 калгасаў, саўгас, сельсавет, МТС і раённыя ўстановы”, — паведамляла сялянская газета “Калгаснік Беларусі”…

Веснавая сяўба-31. Раён лепшага правядзення сяўбы атрымае пераходны сцяг Усебеларускага з’езда Саветаў. Лепшыя тры брыгады паедуць у далёкую экскурсію па СССР.

Хто атрымае сцяг “Калгасніка Беларусі” за лепшае правядзенне веснавой сяўбы? Першы кандыдат на атрыманне сцяга — Буда-Кашалёўскі раён.

Пастанова рэдкалегіі газеты «Калгаснік Беларусі»

Улічваючы вялікае значэнне спаборніцтва і ўдарніцтва ў выкананні і перавыкананні планаў веснавой сяўбы, асабліва ў гэтым годзе, калі патрабуецца максімальна шчыльны час сяўбы, рэдкалегія газеты “Калгаснік Беларусі” пастанаўляе:

1. Заклікаць да разгортвання сацспаборніцтва брыгады трактарыстаў, камбінаваныя брыгады па пасадцы бульбы і гародніны.

2. У якасці прэміі лепшым ударным брыгадам устанавіць экскурсію па адным з трох маршрутаў...

...25 жніўня 1931 г. 32 ударнікі адправіліся хуткім поездам у Сталінград (пачатковы пункт экскурсіі). З імі выехаў спецыяльны карэспандэнт газеты Макар Паслядовіч. “Калгаснік Беларусі” надрукаваў серыю яго дарожных нарысаў аб гэтай экскурсіі.

Пісьменнік Макар ПАСЛЯДОВІЧ у газеце «Беларуская вёска», а затым  і ў “Калгасніку Беларусі” загадваў сельскагаспадарчым аддзелам.

Уключаемся ў паход…

Мы, удзельнікі нарады, скліканай Наркамземам Беларусі, разгортваючы масава-палітычную работу па сталінскаму паходу за развіццё жывёлагадоўлі і ўздым ураджайнасці, заваюем першынство ў спаборніцтве з Заходняй Сібір’ю, апраўдаем высокае званне ардэнаноснай рэспублікі… Арбітрам па праверцы нашых абавязацельстваў  абіраем рэдакцыі газет “Звязда” і “Калгаснік Беларусі”.

Даеш фінплан!

З пастановы Кармянскага райвыканкама — аб рабоце штурмавой брыгады газеты «Калгаснік Беларусі» ў гэтым раёне па мабілізацыі сродкаў:

“Штурмавая брыгада газеты “Калгаснік Беларусі” значна дапамагла раёну ў выкананні плану мабілізацыі сродкаў. Брыгада энергічна працавала ў арганізацыі грамадскай думкі вакол зняцця з раёна “ордэна чарапахі”.

Архіварыус Леніна ШУМАН, журналіст-ветэран «Белорусской нивы».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter