Аптымiст Бабкоў

З Юрыем Бабковым мы знаёмы, бадай, тры дзесяткi гадоў – яшчэ з таго часу, калi ён стаў прыносiць у раёнку нататкi пра ПМК, дзе працаваў намеснiкам кiраўнiка па выхаваўчай рабоце...

З Юрыем Бабковым мы знаёмы, бадай, тры дзесяткi гадоў – яшчэ з таго часу, калi ён, як пазаштатны карэспандэнт, стаў прыносiць у раёнку нататкi пра ПМК, дзе працаваў намеснiкам кiраўнiка па выхаваўчай рабоце. Мы прыязна сустрэлi новага аўтара – жывы, кантактны, надзейны. Было ў iм нейкае невытлумачальнае прыцягненне.

Юрый Васiльевiч часта падказваў нам цiкавыя тэмы i сюжэты, даваў слушныя парады. Ведалi мы i пра франтавое мiнулае свайго старэйшага сябра. Васемнаццацiгадовым юнаком Бабкоў трапiў на фронт. Быў 1944 год. Немцы ўжо давалi драпака i разам з тым лютавалi ня­шчадна. Для маладога байца i адзiн дзень на фронце – вялiкая школа. 

— Ордэн Чырвонай Зоркi i медаль “За адвагу” вы за што атрымалi? – дапыт-валiся мы ў Юрыя Васiльевiча. 

— Ды на рацэ Нарэве у Польшчы са свайго “супрацьтанкавiча” знi-шчыў нямецкi кулямёт, якi “перашкаджаў” нашай пяхоце. 

А пасля перамогi маладога камандзiра, якi меў адмысловую характарыстыку, накiравалi ў Казанскае танкавае вучылiшча. Потым быў удзел у парадзе на Краснай плошчы, служба на востраве Урангеля i ў групе савецкiх войск у Германii... Па службе рос, воiнскага звання палкоўнiка удастоiўся. 

Ну а пасля адстаўкi i асеў у Бабруйску. Зразумела, дома не ўседзеў, не ў яго характары. Пайшоў працаваць у ПМК, потым – у райсельгастэхнiку, яшчэ раённай дзiцячай базай адпачынку “Каласок” кiраваў. I ўсюды высокiм аўтарытэтам карыстаўся. 

Толькi на сёмым дзесятку гадоў адпусцiлi Бабкова службовыя справы. Тады ўзяўся ён з жонкай Нiнай Ва­сiльеўнай, зяцем i дачкою ўзводзiць дачу ў Саломенцы. Мясцiны там – лес, рака, шырокi поплаў — хараство адмысловае. 

Юрыю Васiльевiчу хутка восемдзесят. Прызнаецца, сэрца стала падводзiць, кардыястымулятар паставiлi. А так усё цудоўна. Важна заўсёды думаць пра лепшае! 

Аптымiзму Бабкова нават урачы зайздросцяць. Кажуць: “Во ў каго трэба жыць павучыцца!” 

Цвiцi, «Пралеска»!

Дзiўная рэч: раз сустрэўся з дырэктарам вытворча-гандлёвага прадпрыемства “Пралеска” Васiлём Баранчуком — i хочацца бачыцца зноў. 

Вырас Васiль Анатольевiч у звычайнай сялянскай сям’i, якiх на Быхаўшчыне шмат. Скончыў дзесяцiгодку, Магiлёўскi машынабудаўнiчы iнстытут. Спортам займаўся (майстар спорту па лыжах), выступаў за зборную каманду “Буравеснiк” у вобласцi i рэспублiцы. 

Яшчэ адну вышэйшую адукацыю займеў, скончыўшы Акадэмiю пры Мiнiстэрстве ўнутраных спраў. Даслужыўся да падпалкоўнiка. 

А калi настаў час развiтацца са службай,  поўнасцю акунуўся ў цывiльнае жыццё. Чым займацца, пытанне не стаяла. Вядома ж, ад­крыць сваю справу! I разам са стрыечным братам з Падмаскоўя Васiль Анатольевiч наладжвае вытворчасць па вырабу хадавога тавару – матрацаў i спружынных блокаў. А пачыналi з таго, што... узялi крэдыты ў банку, “паскрэблi па ўласных сусеках”, закупiлi абсталяванне, арандавалi вытворчыя плошчы. Што i казаць, клопату хапiла. 

Сёння ён з усмешкай узгадвае пачатак сваёй прыватнай дзейнасцi, бо ўжо стабiлiзавалася вытворчасць, з’явiлiся новыя памяшканнi, рабочых рук дастаткова. Прадукцыю накiроўваюць i па Беларусi, i ў Маскву, i ў Санкт-Пецярбург. Даражэйшую i таннейшую. З улiкам дастатку пакупнiкоў i пажаданняў заказчыкаў. 

“Калектыў у нас дружны, — расказвае Васiль Анатольевiч. — Мой намеснiк Аляксей Церашкоў — былы са­служывец, падпалкоўнiк, камерцыйны дырэктар Ула-дзiмiр Собаль прайшоў школу на розных вытворчых прадпрыемствах, галоўны бухгалтар Алена Какоўка – з вопытам аўдытара, цудоўны незаменны памочнiк – Iрына Салановiч”. 

На прадпрыемстве “Пралеска” пануе атмасфера добразычлiвасцi i спагады. Дырэктар прызнаецца, што сам ён — чалавек праваслаўны, цiкавiцца гiстарычнай спадчынай, вельмi любiць сваю сям’ю, дзяцей... 

Днямi ў Васiля Анатольевiча 50-годдзе. Вядома, гэта дата! Адзначыць ён яе сцiпла, разам з самымi блiзкiмi людзьмi, бо не з’яўляецца прыхiльнiкам шумных кампанiй. 

Сям’я — дванаццаць «я»

Сям’ю Пракапенка ў вёсцы Цялуша ведае кожны. Як-нiяк, дзесяць дзяцей, сямёра з якiх – прыёмныя. Сёлета на абласным конкурсе шматдзетных сем’яў, якi праходзiў у Магiлёве, Пракапенкi сталi лаўрэатамi. 

А цяпер уявiце сабе: было ў сям’i трое сыноў. Захацелi бацькi дачку. Узялi дзяўчынку з дзетдома. Здавалася б, досыць? Не, яшчэ аднаго хлопчыка прывялi з прытулку, а пасля... яшчэ чацвёра братоў i сясцёр! “Ну як было iх разлучаць?” – сказалi. I на гэтым яшчэ не спынiлiся: немаўля ўзялi з Дома дзiцяцi. 

Мiхаiл i Святлана Пракапенкi самi раслi ў шматдзетных сем’ях. Ну вось i вырашылi, так бы мовiць, прадоўжыць традыцыю. Вядома ж, з дзецьмi нялёгка. Iх трэба накармiць, апрануць, абуць. Шмат чаго трэба. Дзяржава выдзяляе сродкi, толькi на ўсё iх пакуль яшчэ не хапае. Але ў гаспадара сям’i ёсць адно незвычайнае захапленне – ён высякае з лёду адмысловыя скульптуры, зiмой выязджае на заробкi ў Салехард, iншыя расiйскiя гарады. 

Вельмi цiкава праходзяць у гэтай сям’i святы, нiбыта спектаклi. Бацькi з дзецьмi часта выязджаюць на прыроду. 

Мiхаiл i Святлана вырашылi стварыць сямейны дзiцячы дом. Маўляў, вырастуць дзецi, унукаў падаруюць. “Гэта ж колькi нас тады бу­дзе?!” – весела кажуць яны. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter