Апошнi шанц

Лютаўскiм днём 1944-га ў Вялiкiх Бортнiках i суседнiх вёсках немцы арганiзавалi “хапун”. Падагналi крытыя брызентам грузавiкi i зганялi туды маладых хлопцаў. Даставiлi iх у Бабруйскую крэпасць. Прыдзiрлiвы медагляд, анкета, фатаграфаванне...

Лютаўскiм днём 1944-га ў Вялiкiх Бортнiках i суседнiх вёсках немцы арганiзавалi “хапун”. Падагналi крытыя брызентам грузавiкi i зганялi туды маладых хлопцаў. Даставiлi iх у Бабруйскую крэпасць. Прыдзiрлiвы медагляд, анкета, фатаграфаванне... Працэдура цягнулася да вечара. I Iван Маёраў разам з сябруком Вiктарам  прынялi рашэнне ўцякаць. Пад калючым дротам папаўзлi па снезе. Але iх дагналi аўтаматчыкi з аўчаркамi.

Пад канвоем прывялi ў хату, загадалi сесцi на лаўку. Прыкладна праз паўга­дзiны на вулiцы пачуўся шум аўтамабiля, i на парозе з’явiўся нямецкi афiцэр, якi агiтаваў на работу ў Германiю. Афiцэр падышоў да Iвана i Вiктара, выняў з унутранай кiшэнi дзве фотакарткi, зверыў iх з затрыманымi асобамi, а затым рэзкiм узмахам рукi пачаў наносiць удары. Калi сябры апрытомнелi, афiцэра ўжо не было. 

Ахоўнiкi-палiцаi вывелi Iвана i Вiктара за ваколiцу. 

— Ну што, супчыкi, зарабiлi сабе царства нябеснае, iдзiце, капайце вечны домiк... 

Няўжо расстрэл? 

“Iкласты” палiцай, якi абяцаў царства нябеснае, падбег да Вiктара i рыдлёўкай стаў вымяраць яго рост. Затым акрэслiў на снезе прамавугольнiк: “Капайце!” Канваiры пагрозлiва наставiлi зброю. Тупы адчай, якi ахапiў сяброў, змянiўся такой жа тупой абыякавасцю. Зноў насоў­ваўся вечар... Нечакана аднаго канваiра паклiкалi ў дом. Выкарыстаўшы гэты момант, Вiктар агрэў фрыца рыдлёўкай, i той выпусцiў з рук аўтамат. “Iкласты” палiцай iстэрычна закрычаў i адхiснуўся ў бок. 

...Хлопцы беглi, глыбока правальваючыся ў снег. Яны не чулi стрэлаў, што раздавалiся ўслед, iх воля была падпарадкавана аднаму – iнстынкту самазахавання. Вiктара напаткала куля, а Iван рэзка мяняў напрамкi: то ўлева, то ўправа, то зноў улева. Стомлены, ён павалiўся ў сумёт. Потым ускочыў i, перасiльваючы сябе, рушыў наперад. Калi азiрнуўся, не ўбачыў нi вёскi, нi пагонi. Толькi цяпер заўважыў: адна нага ў валёнку, а другая... босая. Валёнак давялося абуваць то на адну нагу, то на другую. Болю i холаду Iван быццам не адчуваў. Iшоў i iшоў па заснежанай прасторы, якой, здавалася, не будзе канца. 

Наперадзе сталi вырысоўвацца контуры лесу. “Значыць, — падумаў ён, — справа шаша на Магiлёў. Вёрст за дзесяць адсюль вёска Букiно, дзе жывуць дзядуля з бабуляй”. 

На свiтаннi хлопец цiхенька пастукаў ў акенца. 

— Ваня, ты?.. – рыпнулi дзверы, i насустрач выйшаў дзядуля. — Праходзь, унучак, адкуль iдзеш? 

— Ад самой смерцi, дзеду, бягу, во ногi абмарожаны... 

Бабка запрычытала, а дзядуля строга зiрнуў на яе i загадаў хутчэй кiпяцiць ваду i рабiць адвар з сушаных зёлак. А сам узяўся адцiраць абмарожаныя ступнi ўнука снегам. Неўзабаве Iван адчуў пацяпленне i боль. Боль станавiўся нясцерпным... 

Так-сяк падлячыў Iван ногi. Хоць i з цяжкасцю, але хадзiў. I не здагадваўся, што чакае яго яшчэ адно выпрабаванне. Вясной таго ж года яго забралi з родных Бортнiкаў у Азарыцкi лагер смерцi. Здавалася б, бязвыхадная сiтуацыя. Аднак i на гэты раз ён змог выратавацца... 

Пасля вайны Iван Мiкалаевiч Маёраў жыў у суседняй вёсцы Мiхалёва. Ажанiўся, выгадаваў дваiх дзяцей – сына i дачку, яшчэ i ўнукаў дачакаўся. Вось такая гiсторыя. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter