Здоровое питание,иная рассадка в столовых и платежные терминалы: новации в организации питания школьников

Апетыт да ведаў

Да абедаў у школах i дзiцячых садках падыходзяць асаблiва скрупулёзна: прадукты павiнны быць свежымi, рацыён — паўнавартасна насычаць разнастайнымi вiтамiнамi i карыснымi мiкраэлементамi. Да пачатку навучальнага года каля 6500 сталовых ва ўстановах дашкольнай i агульнай сярэдняй адукацыi прыведзены ў поўную гатоўнасць. Рамонтныя работы завершаны, састарэлае халадзiльнае абсталяванне заменена, кухонны iнвентар у парадку.

Перавага дзiцячага харчавання — дыетычны характар.

Перавага дзiцячага харчавання — дыетычны характар. Выключаны камбiтлушчы (выкарыстоўваюць толькi сметанковае масла i алей), забаронены вырабы ў фрыцюры, касцявыя булёны, вострыя прыправы, чыпсы, салодкiя газiроўкi. Дарэчы, у школах паступова абнаўляюць абсталяванне: у 26 працэнтах устаноў стаяць параканвектарныя печы. Яны выкарыстоўваюць ашчадныя спосабы прыгатавання ежы.

Харчаванне за кошт сродкаў мясцовага бюджэту атрымлiвае 13 катэгорый навучэнцаў i яшчэ 4 катэгорыi — за кошт рэспублiканскага бюджэту на лiквiдацыю наступстваў аварыi на ЧАЭС. Для тых, хто не трапляе пад гэтыя ўмовы, цэны ў школьных сталовых устанаўлiваюць прымальныя: ад 1 рубля 21 капейкi да 1 рубля 90 капеек.

У сталовых для бяспекi навучэнцаў расстаўляюць сталы на адлегласцi не менш за 1,5 метра, памiж дзецьмi пры рассадцы — не менш за метр.

Распрацоўкай функцыянальных прадуктаў харчавання (яны павышаюць жыццёвыя сiлы, ахоўныя функцыi арганiзма) займаецца Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па харчаваннi». Намеснiк генеральнага дырэктара прадпрыемства Алена Маргунова прывяла некалькi прыкладаў iх распрацовак:

— Наш цэнтр за апошнiя тры гады распрацаваў больш за 50 розных найменняў функцыянальных прадуктаў харчавання. Гэта жавальны мармелад з дабаўленнем вiтамiнаў, узбагачаныя iнулiнам сокi i нектары, узбагачаны кальцыем i вiтамiнам D малочны шакалад. Адкрыта вытворчасць прадуктаў для катэгорыi хворых на фенiлкетанурыю. Гэта кашы хуткага прыгатавання, сумесi для выпечкi кексаў i печыва, сумесь для бульбянога пюрэ, клёцак, сухi малочны прадукт з панiжанай колькасцю бялку i iншае. Мы праводзiлi дэгустацыю сярод дзяцей i атрымалi добрыя водгукi. Адзначу, што спецыфiчныя прадукты ў 2 — 2,5 раза таннейшыя, чым замежныя аналагi.

Ежа прыгатавана ашчадным спосабам.

Неўзабаве нормы харчавання для навучэнцаў адкарэкцiруюць: у рацыёне знiзяць колькасць цукру на 20—25 працэнтаў i солi — на 30—35. Пакуль праект норм знаходзiцца на ўзгадненнi ў Мiнiстэрстве аховы здароўя.

У сталовых для бяспекi навучэнцаў расстаўляюць сталы на адлегласцi не менш за 1,5 метра, памiж дзецьмi пры рассадцы — не менш за метр. Акрамя таго, прымаюцца дадатковыя меры па апрацоўцы кухоннай мэблi i прыбораў, уборцы, праветрываннi. Напрыклад, абавязкова патрабаванне па дэзынфекцыi посуду ў канцы кожнага працоўнага дня.

Цэны ў школьных сталовых устанаўлiваюць прымальныя: ад 1 рубля 21 капейкi да 1 рубля 90 капеек.

— Усе супрацоўнiкi харчблока павiнны штодня праходзiць ранiшнi фiльтр: замяраць тэмпературу, уносiць гэтыя звесткi ў журнал здароўя, — пералiчвае загадчык аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў ДУ «Рэспублiканскi цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя» Ала Малахава. — Неабходна выкарыстоўваць iндывiдуальныя сродкi абароны. Насiць маскi павiнны не толькi супрацоўнiкi сталовай, але i дзецi, якiя дзяжураць. Наведваць сталовую лепш па зменным графiку, каб па магчымасцi развесцi класы. Натуральна, прадугледжана своечасовая iзаляцыя хворага або з падазрэннем на захворванне — як работнiка, так i навучэнца.

Яшчэ адна цiкавая навiнка: да канца бягучага года ў кожнай сталiчнай школе ўстановяць банкаўскiя плацежныя тэрмiналы.

— У нас складзена праграма па набыццi такога касавага абсталявання, i да канца года ўсе школы будуць абсталяваны банкаўскiмi плацежнымi тэрмiналамi, — анансавала першы намеснiк дырэктара Камбiната школьнага харчавання горада Мiнска Мiраслава Крыцкая.

tychko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter