Складзены спіс лепшых мультфільмаў усіх часоў

Анімэ ў фаворы

Анімацыйныя стужкі сёння прыцягваюць увагу і дзяцей, і дарослых. Таму рэйтынг выдання USA Today, напэўна, будзе цікавы самым розным катэгорыям гледачоў. 

У спіс увайшлі сто лепшых анімацыйных фільмаў. Узначаліла яго анімэ “Магіла светлячкоў”, выпушчанае знакамітай японскай студыяй Ghibli ў 1988 годзе. Стужка знята па матывах твора Акіюкі Насакі, дзе распавядаецца трагічная гісторыя двух дзяцей, якія перажылі Другую сусветную вайну. Гэты фільм быў удастоены двух галоўных прызоў на Чыкагскім дзіцячым міжнародным кінафестывалі і спецыяльнага прыза японскіх крытыкаў “Блакітная стужка”.

Другое месца ў рэйтынгу дасталося оскараноснаму мультфільму “Галаваломка”, які выйшаў на экраны ў 2015 годзе. Ён распавядае пра пяць базавых эмоцый, якія жывуць у галаве адзінаццацігадовай школьніцы Райлі. У дзясятку лепшых, па меркаванні экспертаў USA Today, увайшлі таксама анімэ “Знесеныя прывідамі” (2001) і “Мой сусед Тотара” (1988), мультфільмы “Таямніца Како” (2017), WALL-E (2008), сямейная камедыя “Прыгоды Падынгтана 2” (2017).

mila@sb.by

Фота animeblog.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter