Андарак з паркалю i абавязкова з процягам!

Белая льняная кашуля, клятчасты андарак, фартух, упрыгожаны чырвонымi агеньчыкамi арнаменту. Стан абвiвае багаты тканы пояс. На галаве – доўгая бялюткая намiтка, на ножках – чорныя хромавыя чаравiчкi. А яшчэ пацеркi, стужачкi, крыжыкi...

Белая льняная кашуля, клятчасты андарак, фартух, упрыгожаны чырвонымi агеньчыкамi арнаменту. Стан абвiвае багаты тканы пояс. На галаве – доўгая бялюткая намiтка, на ножках – чорныя хромавыя чаравiчкi. А яшчэ пацеркi, стужачкi, крыжыкi... Вось яна, наша родная беларусачка, апранутая ў свой святочны ўбор. 

На самай справе гэта толькi адзiн з мноства варыянтаў традыцыйнага беларускага касцюма. Пераканацца ў гэтым можна, калi наведаеш музей старажытнабеларускай культуры, якi знаходзiцца ў Iнстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы НАН Беларусi. Мена-вiта тут размяшчаецца самая вялiкая калекцыя беларускага народнага касцюма. 

Дык што ж апраналi нашы продкi? Жаночы касцюм звычайна складаўся з кашулi, спаднiцы: панёвы (нясшытае паясное адзенне), iльняной спаднiцы або андарака (шарсцяная спаднiца), а таксама з фартуха ды пояса. Дапаўняўся ён камiзэлькай, цёплай свiтай, кажухом. Абавязковая дэталь беларускага касцюма замужняй жанчыны – галаўны ўбор: чапец, намiтка, хустка. Мужчынскi касцюм захаваўся ў меншай ступенi, ды ён i не адрознiваўся асаблiвай разнастайнасцю, багаццем дэкору: кашуля, iльняныя або шарсцяныя штаны, пояс, камiзэлька, свiта або кажух. У якасцi галаўнога ўбору – саламяны капялюш, лямцавая магерка або шапка-вушанка. На ногi, як мужчыны, так i жанчыны, у цёплую пару абувалi лыкавыя лапцi, зiмою – скураныя боты. 

“Глядзi, распяразаўся!"

Касцюм для продкаў меў не толькi практычнае, але i духоўнае значэнне. Кожная яго дэталь, узор арнаменту напоўнены асаблiвай семантыкай. Напрыклад, колер. Да белай iльняной тканiны ў мiнулыя часы было асаблiвае стаўленне. Лiчылася, што белы колер – божы свет, любата. А сам лён называлi божай свечкай. Асаблiвае значэнне надавалася галаўному ўбору замужняй жанчыны, якi павiнен быў хаваць усе валасы. Нашы продкi верылi, што валасы могуць звязаць жанчыну з нячыстай сiлай. 

— Але калi жанчына не магла выйсцi з дома без фартуха i галаўнога ўбору, — расказвае старшы навуковы супрацоўнiк, кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Вiннiкава, — то мужчыне грэх было з’яўляцца на людзях без пояса. Пояс у беларускiм касцюме – салярны знак, сiмвал нябеснага ачышчальнага агню – сонца. Гэта своеасаблiвы круг, у якiм знахо-дзiцца цела чалавека, усе яго жыццёва важныя органы. Паясны абярэг быў i ў прадстаўнiц слабага полу, але ў камплекце з камiзэлькай яго не заўсёды павязвалi. А вось для мужчыны пояс быў абавязковым атрыбутам. Усе ведаюць выказванне: “Глядзi, распяразаўся!” Гэта азначае, што чалавек не проста зняў з сябе пояс, а i пера-ступiў усе межы дазволенага. Народная традыцыя рэгламентавала пэўныя нормы не толькi ў паводзiнах, але i ў адзеннi. Мужчына мог выйсцi на вулiцу басанож, але абавязкова падпяразаўшыся. 

Даведка. На тэрыторыi нашай краiны вучоныя вызначаюць 6 гiсторыка-этнаграфiчных раёнаў: Заходняе (Брэстчына) i Усходняе (Гомельшчына) Палессе, Падняпроўе (Магi-лёўшчына, усходняя частка Гомельшчыны, паўднёвая частка Вiцебшчыны), Па-азер’е (Вiцебшчына), Панямонне (Гродзеншчына) i Цэнтральная Беларусь (Мiншчына). Лакальныя варыянты традыцыйнага беларускага касцюма, якiя перадаюць яго мясцовыя мастацкiя асаблiвасцi, называюць строямi. 

Рэгiянальная мода 

Найбольш архаiч-ныя касцюмы заха-валiся ў Заходнiм Палессi. З ужывання яны выйшлi толькi ў 20—30-я гады ХХ стагоддзя. Усе яго кампаненты ўпрыгож-валiся пераважна тканым i вышытым геаметрычным арнаментам чырвонага колеру. Здавалася б, якая тут можа быць разнастайнасць, калi асноўных колераў толькi два: белы i чырвоны? 

— На самай справе нават касцюмы суседнiх раёнаў вельмi адрознiваюцца адзiн ад аднаго, — Марыя Вiннiкава паказвае на ўзоры строяў Брэстчыны. — Напрыклад, Кобрынскi раён. Арнамент тут у асноўным дробны, паласаты, дастаткова лёгкi i просты. А вось у Маларыце ўсё iнакш. Складаны геаметрычны арнамент, выкананы браным ткацтвам i вышыўкай процягам. Гэта дастаткова працаёмкая тэхнiка афармлення  адзення. 

На Усходнiм Палессi касцюмы ўвесь час вiдазмянялiся. Палiковы крой сарочкi ўступiў месца крою з “гэсткай”. Для шыцця касцюмаў пачалi выкарыстоўвацца новыя матэрыялы: паркаль, карункi, саржавая i атласная тканiны. Палiтра колераў папоўнiлася чорным. Дарэчы, менавiта на Усходнiм Палессi даўжэй, чым у iншых раёнах захаваўся традыцыйны беларускi касцюм. Тут яго насiлi амаль да 60—70-х гадоў ХХ стагоддзя. 

Вышыўка крыжыкам пераважае ў падняпроўскiх касцюмах. Арнаментальныя сюжэты ўключаюць геаметрычныя i раслiнныя матывы. У пачатку мiнулага стагоддзя ў падняпроўскiх строях прысут-нiчала панёва (знакамiты няглюбскi касцюм), асаблiвы сарафанны комплекс:  андарак з кабатам – саян (доўгi андарак, сшыты з камiзэлькай i прыпадняты над лiнiяй талii). 

Традыцыйны касцюм Вiцеб-шчыны характарызаваўся свабодным кроем, белым, светла-шэрым тонамi. У вышыўцы дамiнаваў чырвоны колер. Семантыка арнаментальных матываў Паазер’я грунтавалася на фларыстычных сюжэтах. 

У аддзеннi Панямоння асаблiвы каларыт: востра адчуваецца ўплыў заходняй культуры (Польшчы, Лiтвы). У тутэйшым  традыцыйным касцюме пераважалi халодныя колеры: сiнi i фiялетавы. Становяцца папулярнымi гарсэты (каляровыя камiзэлькi). Яны шылiся прафесiйнымi майстрамi або куплялiся гатовымi... 

— А вось народнае аддзенне Цэнтральнай Беларусi можна назваць сапраўднай класiкай беларускага традыцыйнага касцюма, — тлумачыць Марыя Вiннiкава. – Упрыгожвалiся ўсе яго часткi ў асноўным вышыўкай. Здзiўляе, што на Мiншчыне захавалася намiтка. Напрыклад, у Старадарожскiм раёне яна называлася “намет”. А ў 90-х гадах мiнулага стагоддзя мы зафiк-савалi выкарыстанне гэтага галаўнога ўбору ў шлюбнай i пахавальнай абраднасцi. 

“Толькi   андарак? I   ўсё? 

Сёння музей знаёмiць сваiх наведвальнiкаў з 27 строямi, якiя адлюстроўваюць усю самабытнасць i прыгажосць беларускага народнага касцюма. Першыя з’явiлiся яшчэ ў 1977 годзе, калi Дзяржаўны гiсторыка-этнаграфiчны музей у Вiльнюсе перадаў Iнстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору АН БССР этнаграфiчную калекцыю, у тым лiку i прадметы народнага касцюма, у асноўным Заходняга Палесся. 

— Мы працягваем збiраць экспанаты i зараз, — адзначае мастацтвазнаўца Марыя Вiннiкава. – Напрыклад, жыткавiцкi строй – навiнка нашай экспазiцыi. Фартух i свiту я прывезла з вёскi Залуззе Жытка-вiцкага раёна ў 2006 годзе. Свiта мела жаласны выгляд, давялося яе лiтаральна ратаваць. У асноўным у нашым музеi захоўваюцца арыгiнальныя касцюмы. Аднак не абысцiся i без нава-дзела. Напрыклад, цiкавая гiсторыя звязана з касцюмам слуцкага строю. У адной з экспедыцый па Слуцкiм раёне нам пашчасцiла па частках сабраць i сфатаграфаваць мясцовы варыянт касцюма. А ў суседнiм Капыльскiм раёне ёсць знакамiтая вёска Семежава, якая ва ўсе часы славiлася сваiмi ткачыхамi. Менавiта да iх мы i звярнулiся з просьбай выткаць нам слуцкi андарак. Аднак на гэтым капыльскiя ткачыхi не спынiлiся. “Толькi андарак? I ўсё?” – здзiвiлiся яны. I прыгадаўшы бранае ткацтва, што мяне проста ўразiла, яны выткалi нам фартух i кашулю. “А нашага, капыльскага строю ў вас не будзе? Як жа так?” — i жанчыны выткалi нам свой андарак, фартух, знайшлi аўтэнтычную кашулю, камiзэльку, хустку, чапец... i перадалi ў наш музей гатовы касцюм – узор капыльскага строю. Такiм чынам, калекцыя папоўнiлася цудоўнымi экземплярамi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter