Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча

Сёння ў мінскім Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, з назначэннем на пасаду Тадэвуша Кандрусевіча павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. “Прыемна, што духоўным кіраўніком беларускіх католікаў прызначаны іменна Вы — наш суайчыннік, чалавек, які карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам сярод прадстаўнікоў розных веравызнанняў, — гаворыцца ў віншаванні. — Спадзяюся, што на гэтай высокай пасадзе Вы зробіце ўсё магчымае для таго, каб Рымска-каталіцкая царква і надалей актыўна садзейнічала ўмацаванню стабільнасці, суладдзя і згоды ў нашым агульным беларускім доме”.