Открывшаяся вчера XXV Минская международная книжная выставка-ярмарка в одночасье стерла все границы

Алфавит малой родины

В ОБЩЕМ пространстве форума книги на языках стран-участниц и тут же стихи и проза зарубежных авторов в переводе на белорусский. Проекты крупнейших книжных корпораций и по соседству книги авторов из глубинки, вышедшие в частных издательствах Беларуси. Почти в самом центре выставки работает старинный печатный станок Франциска Скорины, а на симпозиуме литераторов, который откроется завтра, будут рассуждать о перспективах писательского труда в эпоху цифровых технологий.

фото белта

Приветствие Главы государства участникам и гостям XXV Минской международной книжной выставки-ярмарки и IV Международного симпозиума литераторов «Писатель и время» зачитал первый заместитель Главы Администрации Президента Максим Рыженков. И выразил общее мнение по поводу происходящего: «Глаза радуются! Несмотря на развитие технологий, востребованность книги остается высокой, а ведь книга — показатель интеллектуального развития общества».

Ад родных куточкаў і вёсак

Карэспандэнты «СГ» адшукалі на выстаўцы шмат выданняў пра малую радзіму

НАСАМРЭЧ навінак айчыннай літаратуры на выставе шмат, а беларускіх энцыклапедый, зборнікаў пра малую радзіму за год выйшла больш чым дастаткова. Можна прачытаць пра нашу народную кухню, арнаменты, дойлідства, а для дзяцей створана серыя “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”. На стэндзе выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” — тамы пра рэгіёны і вёскі Сінявокай. Вядучы спецыяліст па маркетынгу Ніна Бачыла дадае: “У кнігах змешчана ўся інфармацыя пра вёскі нашай краіны: ад тых, што ўжо зніклі, да найбуйнейшых. Тут ёсць сведкі пра заснаванне і колькасць жыхароў. Ахоплена ўжо пяць абласцей, засталася толькі Віцебская”.

Выстаўку адкрываюць міністр інфармацыі Беларусі Алесь КАРЛЮКЕВІЧ, дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры і інфармацыі Сербіі Аляксандр ГАЙОВІЧ і першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ.

Акрамя даведнікаў да Года малой радзімы, надрукаваны кнігі па беларускіх абрадах, народных строях, традыцыях і майстэрстве, падарожнікі па сядзібах краіны. Ёсць дапаможнік па беларускім арнаменце — да яго напісання заахвочвалі прафесійных майстроў. Кожны элемент мае сваё значэнне: напрыклад, дызайнер беларускай алімпійскай формы дзякуючы кнізе адшукала сімвал перамогі і дадала да арнаменту.

На палічках яшчэ і сапраўдная энцыклапедыя беларускай кухні, даведнік народных абрадаў ад Аксаны Катовіч і Янкі Крука і вялікі падарожнік па маёнтках і сядзібах Гродзеншчыны.


НЕ забываюцца родныя куточкі і нашымі пісьменнікамі — мастацкай літаратуры адведзена некалькі стэндаў. Сустрэўшы на выставе Віктара Шніпа, не маглі не запытацца пра яго кнігу “Пугачоўскі цырульнік”. Віктар Анатольевіч смяецца: “Я нарадзіўся ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна — адсюль назва маёй кнігі, а не ў гонар Емяльяна ці Алы, як можна падумаць. Чаму цырульнік? Калі я прыязджаў дадому, заўсёды галіў і стрыг бацьку — так і стаў пугачоўскім цырульнікам. З 18 год вяду дзённік, таму вырашыў апублікаваць некаторыя запісы”. З радзімай у пісьменніка звязана шмат гісторый. Неяк ад настаўніцы пачуў пра радзіму Янкі Купалы, а тое, што ён ужо памёр, праслухаў. Запытаўся ў старэйшых пра Вязынку Маладзечанскага раёна і вырашыў пайсці ў госці да паэта, паказаць яму ўласныя вершы. Перапісаў сшытак нанова, каб не было чырвоных правак і лепш чыталася, і пайшоў, нікому не расказаўшы. Ужо ў Вязынцы смеласць маленькага Віктара кудысьці знікла: у хату не зайшоў, пабаяўся, што Купала двойку паставіць — таксама ж настаўнік, будзе сорамна перад усімі. “Вярнуўся дахаты і расказаў маці, што хадзіў да Купалы. Яна запытала, што ён сказаў, а я адказваю: каб пісаў вершы, а вы мне кніжкі куплялі, дазвалялі летам на ровары катацца і не прымушалі працаваць”, — успамінае Віктар Шніп.



Навум Гальпяровіч у мінулым годзе выпусціў зборнік вершаў “Сюжэт для вечнасці”, у якім шмат твораў прысвяціў роднаму Полацку. Яго аповед пранізаны цеплынёй: “Мая малая радзіма — гэта вялікая Радзіма. З’явіўшыся на свет, можна сказаць, адразу ўбачыў Сафійскі сабор — насупраць яго знаходзілася радзільня. У Полацку напісаў першыя вершы і надрукаваў іх менавіта ў раённай газеце, удзельнічаў у рэстаўрацыі Сафіі. Тут сустрэў і жонку. Зараз прыязджаю ў родны горад некалькі разоў на год, праводжу творчыя сустрэчы і вечарыны”.

Нагадаем, што кніжны кірмаш працягнецца да 4 сакавіка.

Таццяна БУСЕЛ, Святлана ГАЛУЗА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter