Алена за мужам, як за сцяной

– ПАСЛЯ заканчэння Ільянскага сель- гастэхнікума мы размеркаваліся на радзіму жонкі, у гарадскі пасёлак Мір, — расказвае Аляксандр АЎДЗЕЙЧЫК. — Адтуль пераехалі ў Ліду, я стаў загадчыкам фермы — ад горада да гаспадаркі было рукой падаць. Там пражылі сем гадоў. Смаргоншчына ж — гэта месца, дзе жывуць мае бацькі і браты. Таму, безумоўна, мяне сюды ўвесь час цягнула. Пры першай магчымасці ўсёй сям’ёй сюды і пераехалі. Паўтара года я адпрацаваў на комплексе «Андрэеўцы» тэхнолагам, а жонка — заатэхнікам-селекцыянерам. А пасля нас паклікалі ў Вішнева. У сельгаскааператыве тады шукалі чалавека на пасаду начальніка жывёлагадоўчага комплексу, прапаноўвалі добры дом у цэнтры Вішнева. Вялікі — на дзевяноста квадратаў. На той час я завочна заканчваў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт.

У сям`і Аўдзейчыкаў кожны шчаслівы па-свойму і ўсе разам.

Пацікавілася, чаму згадзіўся ў маладым узросце (Аляксандру тады споўнілася 27 гадоў) узваліць на плечы такую адказнасць.

— Работы не баяўся. Загартаваўся, калі працаваў загадчыкам фермы, а пасля на комплексе, — пачула ўпэўнены адказ. — Да таго ж адразу вырашылася жыллёвае пытанне. У нас ужо было двое дзяцей, а свайго кута не мелі. Жонцы на комплексе таксама знайшлі работу.

…Алена і Аляксандр у адзін год паступілі ў Ільянскі сельгастэхнікум (цяпер — аграрны каледж). Вучыліся ў адной групе, сядзелі за адной партай. Палюбілі адзін аднаго. Безумоўна, Сашу цешыла думка, што самая лепшая навучэнка курса звярнула ўвагу менавіта на яго. Як дасягнулі паўналецця, распісаліся. І абверглі тэорыю, што раннія шлюбы — недаўгавечныя. Пасля ў іх нарадзілася першая дачушка Насця.

У адзін голас Аўдзейчыкі сцвярджаюць, што вельмі шчаслівыя ў шлюбе. Аляксандр цэніць сваю Алену за гаспадарлівасць, прыгажосць і розум. Алена мужа — за падтрымку, паразуменне і трывалае мужчынскае плячо. «Я — ЗА мужам», — адзначае маладая жанчына.

— Увогуле, няважна, у якім узросце людзі вырашаюць пажаніцца. Галоўнае — знайсці сваю палавінку, быць упэўненым, што менавіта гэты чалавек створаны для цябе, — лічаць маладыя людзі.

Безумоўна, у гаспадара сям’і няшмат вольнага часу. Таму Аўдзейчыкі гэтыя хвіліны па-асабліваму цэняць. Вечарам старэйшыя дочкі радуюць бацькоў ігрой на піяніна (абедзве  займаюцца ў музычнай школе). У выхадныя нярэдка выязджаюць на прыроду. Вішнеўскае возера — цудоўнае ў любую пару года.

Галіна АНТОНАВА

НА ЗДЫМКУ: сям’я АЎДЗЕЙЧЫКАЎ.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter