Национальный центр современных искусств приглашает на семейный праздник «Солнцеворот»

Акунуцца ў творчасць

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў падрыхтавалі зай­мальную праграму, разлічаную на сямейнае наведванне. Дзяцей і іх бацькоў запрашаюць правесці незабыўны дзень ва ўнікальным месцы, адцягнуцца ад паўсядзённых спраў і паспрабаваць сябе ў сумеснай творчасці. Гасцей чакаюць заўтра па адрасе: вуліца Някрасава, 3.

Фото  pixabay.com

У праграме свята «Сонцаварот» — знаёмства з выставамі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, музычны сюрпрыз ад ансамб­ля «СО-БЫТИЕ» школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранікі Яноўскай, творчыя майстар-класы, разлічаныя на розны ўзрост гасцей. Дзецям прапануюць стварыць навагоднія сувеніры, якія застануцца ў іх у якасці прыемнага падарунка, а іх бацькоў запросяць зарадзіцца творчай энергіяй ад мастака Руслана Сяргеева.

Акрамя гэтага, мастак, педагог, арт-тэрапеўт Наталля Жыгамонт правядзе занятак па аўтарскім курсе «Білінгвальная азбука». А фотамастак Алена Данброва арганізуе artist talk у межах выставы «Новы год. Анталогія свята». У гэты дзень таксама любы жадаючы, як дзіця, так і дарослы, зможа самастойна правесці ўласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды ў інтэрактыўнай праграме «Вясёлая навука» ад музея навукі «Элементо». Завершыцца свята займальным квестам, які падрыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter